Актуальны каментарый. Моцныя рэгіёны – гэта галоўны прыярытэт

18 снежня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, дзе звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і парламента.

Сродкі масавай інфармацыі і грамадзяне актыўна абмяркоўваюць выступленне кіраўніка дзяржавы, не засталіся ў баку і дзятлаўчане.

Людміла Радзевіч, старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама:

– Радуе, што вялікую ўвагу наш Прэзідэнт надае дабрабыту не толькі жыхароў сталіцы і абласных цэнтраў, але і райцэнтраў, пасёлкаў, вёсак. У сваім сёлетнім звароце Аляксандр Рыгоравіч зазначыў: “Моцныя рэгіёны – гэта галоўны прыярытэт. Важнейшая задача – спыніць адток з рэгіёнаў”. Прагучалі ідэі замест гарадоў-спадарожнікаў развіваць вёскі-спадарожнікі – буйныя населеныя пункты для больш раўнамернага рассялення насельніцтва.

Для выканання гэтай задачы павінна будавацца жыллё, стварацца працоўныя месцы – працаваць у такім кірунку патрабуе лідар нашай дзяржавы. Неабходна замацоўваць людзей убуйных аграгарадках, забяспечваць у іх камфортнае жыццё.

У гарадскім пасёлку Наваельня значная ўвага надаецца забеспячэнню грамадзян жыллём і працоўнымі месцамі. Напрыклад, сёлета падыходзіць да завяршэння рэканструкцыя ў арэнднае жыллё інтэрната па вуліцы Дзятлаўскай, 2. На тэрыторыі пасёлка функцыянуюць 18 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў, пашыраюцца і ствараюць новыя працоўныя месцы ТАА “Трыал Эксперт” і Суперпак Інвест”.

Не меншую ўвагу Прэзідэнт надае пытанням медыцынскага абслугоўвання насельніцтва не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах. У Наваельні таксама ажыццяўляецца капітальны рамонт і рэканструкцыя паліклінікі, дзе будуць створаны ўмовы для якаснай медыцынскай дапамогі.

Як зазначыў Аляксандр Лукашэнка, у Год добраўпарадкавання зроблена шмат, аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Адна з галоўных задач, якая стаіць перад намі, – добраўпарадкаванне пасёлка. У 2025 годзе праведзены капітальны рамонт шматкватэрнага дома па вуліцы Савецкай, 26, добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі шматпавярховай забудовы па вуліцах Снітко, 6, 7, Дзятлаўскай, 3, 5, Чырвонаармейскай, 45. Добраўпарадкаваны стаянка каля царквы, тэрыторыя каля паштовага аддзялення і былога ўнівермага (пакладзены пешаходныя дарожкі, высаджаны туі, кветкі). Таксама было праведзена частковае асфальтаванне вуліц Дзятлаўскай і Снітко. У асенне-зімовы перыяд праведзены сем суботнікаў і два месячнікі па навядзенні парадку, у якіх удзельнічалі калектывы прадпрыемстваў і арганізацый пасёлка, мясцовыя жыхары, члены вулічных камітэтаў. Вялікая ўвага надаецца пустуючым дамам, сельвыканкам працуе ў цесным кантакце з іх уласнікамі, радуе, што на сёння на тэрыторыі Наваельні няма ніводнага такога дома. Гаспадары наводзяць парадак на прысядзібных тэрыторыях, даглядаюць свае домаўладанні.

Спыняцца на дасягнутым мы не збіраемся: і надалей прадоўжым работу па паляпшэнні камфорту і дабрабыту новаяльнянцаў.   

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago