V Форум медыйнай супольнасці Беларусі “Медыя сёння: фокус на праўду” сёлета прымала Гомельшчына. У 2025 годзе медыяфорум пашырыў фармат. Для дыскусій і сустрэч адвялі два дні. Год таму такую праграму на пляцоўцы ў Магілёве прапанаваў Прэзідэнт. У выніку сабралі яшчэ больш журналістаў і блогераў, якія таксама актыўныя ўдзельнікі ў важных для краіны падзеях. А яшчэ – упершыню прэс-сакратароў і работнікаў ідэалогіі.
Уражаннямі аб важнай у медыяасяроддзі падзеі падзялілася галоўны рэдактар Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” Ірына Камарова:
– Медыяфорум – гэта двухбаковая пляцоўка, на якой журналісты не толькі знаёмяцца з новымі відамі інфармацыйных інструментаў, але і ўзнімаюць актуальныя для рэгіёнаў пытанні. Дэлегацыю Гродзенскай вобласці ў першы дзень прымаў горад Светлагорск, дзе прафесійным вопытам дзяліліся спікеры рэспубліканскіх холдынгаў і газет. Сучасная медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці і выбар крыніц інфармацыі для ўсіх. Таму сёння журналісцкай супольнасці даводзіцца засяроджваць увагу на пытаннях захавання прафесійнай этыкі і пры гэтым ўключацца ў інфармацыйнае рэагаванне на крызісныя сітуацыі.
На пленарным пасяджэнні другога дня ў Гомелі абмеркавалі і іншыя актуальныя аспекты медыясферы. Сярод ключавых – роля СМІ ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, магчымасці і рызыкі выкарыстання штучнага інтэлекту ў медыясферы, патрыятызм і захаванне гістарычнай памяці ў медыя. У сваім выступленні міністр інфармацыі Марат Маркаў пазначыў шэраг фактаў і лічбаў, якія сведчаць пра тое, што інфармацыйная вайна ў нашай краіне працягваецца: “Пра гэта можна меркаваць па росце колькасці экстрэмісцкіх рэсурсаў і ўдасканаленасці метадаў інфармацыйнага расхіствання нашай краіны. Міністэрства інфармацыі сумесна з праваахоўнымі органамі ўжо абмежавала дзейнасць 18-ці тысяч інфармацыйных рэсурсаў, з іх амаль 7 тысяч прызнаны экстрэмісцкімі.”
Безумоўна, медыяфорум дапамог нам, журналістам з рэгіёнаў, многае асэнсаваць, бо сродкі масавай інфармацыі сёння стаяць на перадавой усіх падзей, наша роля вельмі значная.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…
У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…
Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…
У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…