У Мінску прайшоў ІІ аб’яднаны пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, які ў саставе дэлегацыі Гродзеншчыны наведаў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі КПБ Дзмітрый Малочка. Ён расказаў пра курс, якога прытрымліваюцца камуністы Беларусі сёння, а таксама падзяліўся меркаваннем аб тым, як дзятлаўчане сустрэнуць 80-годдзе Вялікай Перамогі.

– Сустрэча праходзіла ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, была маштабнай і канструктыўнай. Падведзены вынікі ўдзелу Кампартыі Беларусі ў выбарчай кампаніі 2025 года, вызначаны перспектывы і задачы на сучасным этапе, – расказаў Дзмітрый Аляксандравіч. –  Было заўважана, што партыя істотна ўмацавала свае пазіцыі і ролю ў сучасным грамадстве, аб чым сведчаць вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе наш кандыдат атрымаў другое месца пасля лідара народа Аляксандра Лукашэнкі. Гэта было ацэнена як дастойны вынік і самім Прэзідэнтам краіны. Таксама на пленуме адзначалася, што цяпер актыўна ідзе прыток новых членаў камуністычнай партыі: толькі на самой сустрэчы былі ўручаны 30 партыйных білетаў членам КПБ ад 20 да 45 гадоў. Прыярытэтныя напрамкі работы Кампартыі – умацаванне справядлівасці ў грамадстве, а таксама сувязяў з лідзіруючымі партыямі Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У ліку асноўных задач на сучасным этапе называліся ўмацаванне КПБ як партыі ўлады, падтрымка існуючага дзяржаўнага курса краіны пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі; захаванне гістарычнай памяці і падрыхтоўка да правядзення мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Што тычыцца і нашай роднай Дзятлаўшчыны, тут заўсёды беражліва захоўваецца памяць аб гераічным подзвігу дзядоў і прадзедаў, вядзецца шырокая даследчая і краязнаўчая работа. Моладзь раёна актыўна ўключаецца ў яе: сёлета ўсім нам належыць прывесці ў парадак і ўшанаваць кожны помнік Вялікай Айчыннай вайны, расказаць гісторыю тых, хто загінуў, абараняючы мірнае неба над нашай Бацькаўшчынай. На жаль, вельмі мала засталося ў жывых ветэранаў вайны, таму важнымі мерапрыемствамі да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі стануць сустрэчы з былымі вязнямі фашысцкіх лагераў, якія могуць перадаць гісторыю з першых вуснаў, урачыстыя мітынгі на памятных месцах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее #Дятловщина

Похожие публикации