Актуальны каментарый. “Цягнік Памяці” – сапраўды ўнікальны праект

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел ва ўрачыстай сустрэчы ў Гродне ўдзельнікаў патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта “Цягнік Памяці”.

– Пяты раз маладых удзельнікаў праекта “Цягнік Памяці” прымаў горад Гродна. 200 юнакоў і дзяўчат з краін СНД у чарговы раз знаёміліся з яго славутасцямі і гістарычнымі аб’ектамі. Праект гэты сапраўды унікальны, бо ахоплівае не толькі моладзь нашай Радзімы, але і аб’ядноўвае многіх маладых людзей з іншых краін, што дазваляе павысіць якасць міжнароднага моладзевага дыялогу, вывесці яго на яшчэ больш высокі ўзровень. Любы замежны ўдзельнік вяртаецца ў сваю краіну пасланнікам гістарычнай памяці і міру.

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і цане Перамогі яскрава пацвярджае, што гэта адзін з самых трагічных перыядаў не толькі для нашай Беларусі. Ён прынёс акупацыю і разбурэнні, а не штосьці добрае, “іншае”, як спрабуюць нам дзесяцтгоддзямі навязваць. Дата гэта не толькі пра мінулае, яна ў імя памяці і будучыні. Спробы перапісаць гісторыю, занізіць рашаючы ўклад нашых народаў у разгром нацызму, гераізаваць памочнікаў злачынцаў прадстаўляюцца свядомай палітыкай, скіраванай на падрыў каштоўнасцяў, за якія змагаліся нашы продкі, і на аслабленне тых прававых і маральных асноў міру, што былі замацаваны пасля 1945 года. Маладому пакаленню, як нашчадкам пераможцаў, нельга гэтага дапусціць: берагчы праўду ад скажэння, значыць, шанаваць подзвіг продкаў.

Захаваць гістарычную памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і яе наступствах магчыма не толькі традыцыйнымі метадамі, але і разнастаіўшы яе ў блізкім для моладзі фармаце. Праз маладое пакаленне мы ствараем будучыню. Відавочна, што за моладдзю – заўтра, яны – паслядоўная сувязь у развіцці грамадства. Барацьба за памяць і каштоўнасць будзе толькі нарастаць. Праект “Цягнік Памяці” – лакаматыў гістарычнай праўды, гістарчыная машына, якая рухаецца па рэйках ідэалагічнага супрацьстаяння і перавыхавання.

Патрыятычнае выхаванне, дэманстрацыя дасягненняў нашых дзяржаў, прыярытэт стварэння сям’і, бясспрэчнае ўвекавечанне значнасці і цаны Вялікай Перамогі – гэтыя асновы будуць служыць дзейсным бар’ерам супраць падмены каштоўнасцяў і фальсіфікацыі ўстояў нашага саюзнага грамадства і іншых дзяржаў. Развітая моладзь, якая захавала гістарычную памяць сваёй дзяржавы, – лепшая інвестыцыя ў будучыню грамадства і краіны. Цяперашняе маладое пакаленне нясе значную адказнасць, бо абараняючы праўду аб вайне і цане Перамогі, мы абараняем права будучых пакаленняў жыць у міры і згодзе, – адзначылі сенатары.  

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Почетные гости областного фестиваля «Дажынкі — 2026” познакомились с подворьем Дятловского района

В Кореличах в этом году подворья объединила тема «Жаночых рук хараство!». Через ремесла, творчество, угощения…

2 часа ago

Абласныя “Дажынкі-2026”. Калі ласка, на дзятлаўскі падворак!

У Год беларускай жанчыны падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны аб’яднала агульная тэматыка “Жаночых рук хараство”. Цэнтральнай…

2 часа ago

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

1 день ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

1 день ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

1 день ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

1 день ago