Актуальны каментарый. Чысціць трэба не толькі вуліцы, але і дахі

Сёлета зіма выдалася багатай на снег, які да гэтага часу службы і жыхары ўбіраюць з вуліц і дваровых тэрыторый. Аднак праблемай можа быць не толькі белае покрыва, якое знаходзіцца пад нагамі, але і тое, што лягло на дахі будынкаў.

Пракаменціраваў тэму пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” скіравана на папярэджанне гібелі і траўмавання людзей. Згодна з ёю, такая дзейнасць патрабуе далейшага ўдасканалення. Кіраўніком дзяржавы звернута ўвага на ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны шляхам наладжвання сістэмнай работы дзяржаўных органаў усіх узроўняў і іншых арганізацый.

Гэтай зімой у сувязі з рэзкім і значным зніжэннем тэмпературнага рэжыму, выпадзеннем вялікай колькасці снегу ўзнікла вострая патрэба ў арганізацыі належнай работы па своечасовай яго ўборцы і вывазе як з боку камунальных службаў, так і іншых прадпрыемстваў раёна.

Нездавальняючы стан вуліц і дарог стварае сур’ёзную пагрозу для бяспечнага руху грамадзян і не забяспечвае прафілактыку траўмавання на неачышчаных пешаходных тэрыторыях.

Пасля снегападаў на дахах дамоў можа назапашвацца вялікая колькасць снегу. Ваганне начных і дзённых тэмператур вядзе да яго раставання і ўтварэння наледзі. Ледзяшы звісаюць над уваходамі ў пад’езды шматкватэрных жылых дамоў, пешаходнымі зонамі, іх падзенне можа выклікаць як пашкоджанне маёмасці, так і траўмаванне людзей.

Несвоечасовае прыняцце мер вядзе да ўчынення значнага матэрыяльнага ўрону дзяржаве, паколькі затраты на аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым, іх знаходжанне на бальнічных лістах у сувязі з часовай непрацаздольнасцю аўтаматычна выклікаюць выплаты і расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

У сувязі з гэтым тэма знаходзіцца на пастаянным кантролі пракуратуры Дзятлаўскага раёна.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

12 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

13 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

13 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

13 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

16 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

16 часов ago