Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык выказаў меркаванне аб выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы:
– Выступленне Аляксандра Рыгоравіча на чарговай Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы абумоўлена актуальнасцю існуючых глабальных выклікаў. З улікам геаграфічнага знаходжанне Рэспублікі Беларусь пытанне забеспячэння еўразійскай бяспекі сёння з’яўляецца ключавым. Справа далёка не ў сумніўных заходніх наратывах аб тым, што нібыта рыхтуецца нападзенне на Еўропу з боку Беларусі і Расіі, а ў канцэптуальнай аснове прапанаваць дыялог па надзённых пытаннях падтрымання бяспекі на Еўразійскім кантыненце на пляцоўцы нашай краіны.
У многіх палітыкаў і экспертаў за межамі нашай дзяржавы пасля назірання за ваеннымі дзеяннямі каля паўднёвых граніц Беларусі урэшце прыходзіць усведамленне, што бяспека валодае ўсеабдымнай і непадзельнай уласцівасцю. Не здараецца і не адбылося на практыцы, што лакальныя канфлікты не закранаюць інтарэсы і свабоды суседніх краін і іх жыхароў. Як дакладна падмечана кіраўніком дзяржавы, “адсядзецца нікому не атрымаецца” ў выпадку ўзброенага сутыкнення.
Беларусы, як ніхто, перанеслі жахлівы вопыт вайны і не жадаюць паўтарэння падобнага нікому і нідзе. Гэтым тлумачыцца імкненне і заклік Прэзідэнта Беларусі пачаць дамаўляцца і ўкараняць у жыццё дасягнутыя дамоўленасці. Вялікія справы пачынаюцца з малога, варта толькі пачаць, і такі пазітыўны вопыт ужо маецца. Мы прапануем ідэю шматпалярнага міру, дзе ў супрацьвагу існуючаму парадку словы не маюць значэння і ролі: неабходна і можна дасягаць канкрэтных вынікаў на практыцы. Час перайсці ад словаў да спраў. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў нашу цвёрдую пазіцыю па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і міралюбівай знешняй палітыкі. Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў чарговы раз дэманструе не проста гатоўнасць гаварыць шчыра, але і прыводзіць аргументы, падмацаваныя канкрэтнымі крокамі сумленнай пазіцыі па міжнароднай павестцы. Пры гэтым у самім выступленні адзначана, што мы глядзім наперад, аналізуючы магчымыя наступствы прынятых рашэнняў на міжнароднай арэне па сучасных выкліках і ў частцы рэгламентацыі развіцця і выкарыстання штучнага інтэлекту.
У самім выступленні і нефармальных размовах пасля прамовы значнымі былі адкрытыя, добразычлівыя і гасцінныя адносіны нашага лідара да ўдзельнікаў форуму і сцвярджэнне пра тое, што наша сусветная супольнасць павінна мірна існаваць на ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Толькі такі падыход можа спрыяць развіццю дзяржаў. Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, як заўжды, было праўдзівым, шчырым, вычарпальным і нацэленым на канкрэтны практычны вынік, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…
Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…
Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…