Актуальны каментарый. Беларусь імкнецца выключна да мірных рашэнняў

У эфір выйшла інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу “Аль-Арабія”. Гэта міжнародны арабамоўны канал, офіс якога знаходзіцца ў горадзе Эр-Рыяд, што ў Саудаўскай Аравіі.

Актыўны водгук выступленне беларускага лідара знайшло як за мяжой, так і сярод беларускіх экспертаў і лідараў меркаванняў.

Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”:

– Лічу, што беларускі лідар аб’ектыўна ацэньвае сітуацыю ў свеце, у Беларусі і побач з яе межамі, наздарма да яго меркавання прыслухоўваюцца кіраўнікі многіх дзяржаў. Пацвярджэннем служыць і той факт, што тэлеканал “Аль-Арабія” быў зацікаўлены ў сустрэчы журналісткі з Аляксандрам Рыгоравічам, хаця гэта медыя арыентавана на рэгіён, дзе Беларусь не выступае ў якасці ключавога іграка. Тым не менш і арабамоўная аўдыторыя ўспрымае Прэзідэнта Беларусі як разумнага і адкрытага палітыка, цікавіцца яго кропкай гледжання на важныя сусветныя падзеі, прагнозамі, якія, як мы ведаем, неаднойчы спраўджваліся.

Як заўжды, лейтматывам у выказваннях Аляксандра Лукашэнкі гучала думка аб неабходнасці ўсталявання міру як ва Украіне, так і на Бліжнім Усходзе. Ён грунтоўна растлумачыў сваю пазіцыю: “Мы заўжды спадзяёмся на мір, таму што нас гісторыя да гэтага падштурхнула. У адрозненне ад вашай Радзімы, мы заўжды жылі і жывём у катле, які кіпіць, на скрыжаванні Еўропы і Азіі. І ўсе самыя цяжкія войны, сутыкненні, канфлікты адбываліся менавіта тут. Мы часта вялі не свае войны, аднак на нашай зямлі яны заўжды адбываліся”.

Адначасова рашэнне гарачых канфліктаў наш Прэзідэнт бачыць не на палях баёў, а за сталом мірных перагавораў і праз дыпламатыю. І гэта не пустыя словы, а мудрая пазіцыя моцнага кіраўніка, якая неаднаразова знаходзіла пацвярджэнне на справах. Беларусь з моманту набыцця незалежнасці будуе свой курс па прынцыпе шматвектарнасці і добрасуседства. Больш за тое, яна ўжо станавілася пляцоўкай для мірных пагадненняў для Расіі і Украіны, якія, на жаль, не былі ўвасоблены ў жыццё, а гэта магло б папярэдзіць як чалавечыя страты, так і фінансавыя, значныя разбурэнні інфраструктуры краін-удзельніц канфлікту.

Шматлікімі прыкладамі і выказваннямі, неаспрэчнымі фактамі кіраўнік нашай дзяржавы абвяргае заяўкі аб уцягванні Беларусі ва ўкраінскі канфлікт ці агрэсію супраць Прыбалтыкі або Польшчы, якія цяпер нарошчваюць прысутнасць іншаземнага ваеннага кантынгенту вакол беларускіх межаў.

У цэлым, у беларускага лідара ёсць чаму павучыцца нават кіраўнікам буйных еўрапейскіх дзяржаў: ён правільна акцэнтуе ўвагу журналісткі “Аль-Арабія” на тым, што падтрыманне эканомікі за кошт ваенна-прамысловага комплексу – прамы шлях да яе падзення ў далейшым. Што будуць рабіць такія краіны, калі настане мір і не будзе ваенных заказаў, як яны хутка перабудуюць вытворчасць? 

Прыходзіць да важных рашэнняў мірным шляхам і думаць пра будучыню – вось галоўны пасыл Аляксандра Лукашэнкі ў час інтэрв’ю.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

21 минута ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago