Актуальнае меркаванне. На што будзе скіравана работа педагогаў

На нядаўнім пленарным пасяджэнні семінара-нарады “Аб падрыхтоўцы да пачатку новага 2026-2027 навучальнага года” прыярытэты ў адукацыі абазначыў міністр ведамства Андрэй Іванец.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская спынілася на патрабаваннях, актуальных для нашага раёна:

– Вызначаны важныя навацыі 2026-2027 навучальнага года. На ўзроўні дашкольнай адукацыі гэта новы адукацыйны стандарт. Ён уключае пытанні інклюзіі, што звязаны з павелічэннем колькасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Засяроджана ўвага і на гнуткім графіку, таму з улікам пажаданняў бацькоў не выключаем арганізацыю дванаццацігадзіннай работы груп. Пастаўлена задача – павялічыць сетку ясельных груп для дзяцей ад 1-2 гадоў. Летась адна такая працавала ў дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава, а сёлета яны створаны ў кожнай установе дашкольнай адукацыі.

На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі настаўнік застаецца ключавой фігурай. З новага навучальнага года запускаюцца курсы для педагогаў на базе Акадэміі адукацыі, дзе больш вопытныя прадметнікі будуць дзяліцца сваімі методыкамі. Прагучала пытанне наконт ЦЭ. Андрэй Іванец заклікаў на ўзроўні рэгіёнаў разабрацца, з-за чаго сёлета было шмат нездавальняючых і нулявых вынікаў, гэта складанасць праграм, недахоп майстэрства настаўнікаў ці дзяцей не навучылі ўважліва чытаць інструкцыю, тым больш ёю карыстацца. У перспектыве для дзевяцікласнікаў з нізкай матывацыяй, якім цяжка выбраць профіль у 10-11 класах, неабходна для кожнага дзіцяці пабудаваць такі маршрут, каб яно было запатрабавана ў будучай прафесіі. Для гэтага на ўзроўні раёнаў мяркуецца праводзіць прафарыентацыйныя экскурсіі на прадпрыемствы. Падобную работу трэба арганізаваць сістэмна.

Анансавана, што ў новым навучальным годзе 28 школ Беларусі далучацца да пілотнага праекта для васьмікласнікаў па паглыбленым вывучэнні матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, колькасць урокаў па гэтых дысцыплінах будзе даходзіць да васьмі на тыдзень.

У спецыяльнай адукацыі пільная ўвага – дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для іх неабходна стварыць даступнае, камфортнае інклюзіўнае асяроддзе і павялічыць якасць рэалізацыі спецыяльных адукацыйных праграм. Увага будзе надавацца камплектацыі груп інтэгрыраванага навучання і варыятыўнасці адукацыйных маршрутаў.

Для дадатковай адукацыі галоўнае – развіццё гарманічнай асобы дзіцяці. У верасні выйдуць новыя праграмы, пройдзе Тыдзень дадатковай адукацыі з рэкламай гурткоў. Задача – дайсці да кожнага школьніка не словам, а справай.

Вядучым кірункам выхаваўчай работы застанецца прафілактыка суіцыдаў, экстрэмізму, булінгаў. Мы павінны адстойваць інтарэсы кожнага непаўналетняга з акцэнтам на ўзмацненні ўзаемадзеяння класных кіраўнікоў з бацькамі, іншымі зацікаўленымі службамі.     

Ідэалагічная работа будзе базіравацца на трох кітах – спорце, працы, творчасці. Важна, каб занятым быў не толькі вучнёўскі актыў, каб справу з карысцю знайшоў для сябе кожны школьнік.

У пытаннях аптымізацыі, якая сёння з’яўляецца аб’ектыўнай тэндэнцыяй часу, важна думаць глабальна і стратэгічна, бо працэс гэты тычыцца інтарэсаў дзяцей і іх бацькоў.

З 1 верасня на фармат работы “электронная школа” пяройдуць сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча і Дварэцкая сярэдняя школа: дзённікі і журналы ў гэтых установах пачнуць весціся ў электронным фармаце. З 1 студзеня 2027 года пастаўлена задача далучыць ад праекта ўсе школы Беларусі.

Першым у гэтым навучальным годзе ў школах нашай краіны пройдзе адзіны ўрок “Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра”.

Нязменным і галоўным прыярытэтам у адукацыі застаецца бяспека нашых дзяцей.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Калекцыянер

Размова пойдзе не пра героя сусветна вядомага рамана, а пра нашага земляка, аматара прыгожага, які…

2 часа ago

Открытие охоты на лося, оленя благородного и лань

Слонимская межрайонная инспекция охраны животного и растительного мира напоминает, что сезон охоты на лося, оленя…

3 часа ago

Дзятлаўшчына маладая.  З вучняў – у калегі, або Фундамент сапраўднай каманды

Сфера адукацыі асаблівая: спачатку мы выпускаем вучняў з верай у тое, што ў іх усё…

3 часа ago

Как получить удостоверение пострадавшего от катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий

В Дятловском районе имеются населенные пункты, находящиеся в зонах радиоактивного загрязнения (зона проживания с периодическим…

3 часа ago

Первый раз в первый класс! Cоветы родителям, как подготовить ребенка к школе

Школьная форма Одежда для будущего школьника должна быть легкой, мягкой, удобной в покрое, безопасной для…

4 часа ago

Приглашаем жителей и гостей города на молодёжный уличный капустник

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago