Актуальнае меркаванне. Дзмітрый Баравік аб тым, як мяняўся раён у 2025 годзе

Мінулы год быў выніковы для Дзятлаўшчыны. У райцэнтры і на тэрыторыі раёна рамантавалі вуліцы і дваровыя тэрыторыі, уладкоўвалі зоны адпачынку, адкрывалі новыя аб’екты.  

Аб больш значных праектах расказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– 2025-ы быў Годам добраўпарадкавання і прадугледжваў комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей, бо навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый – гэта тое, што робіць нашы гарады і пасёлкі сапраўды ўтульнымі і камфортнымі, а кожны з нас жадае бачыць вакол сябе чыстыя вуліцы, дагледжаныя паркі, бяспечную грамадскую прастору.

Летась на Дзятлаўшчыне была праведзена мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў у гарадскім пасёлку Наваельня па вуліцах Снітко, 6 і 7А, Дзятлаўскай, 3 і 5, Чырвонаармейскай, 45 і 45А.

Значная ўвага ў раёне, згодна з Дзяржаўнай праграмай “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, надаецца капітальнаму рамонту жылфонду. У мінулым годзе такія работы скончаны на трох шматкватэрных жылых дамах агульнай плошчай 5,5 тысячы метраў квадратных: у Дзятлаве па вуліцы Навагрудскай 4А, у гарадскіх пасёлках Казлоўшчына па вуліцы Савецкай, 9 і Наваельня па вуліцы Савецкай, 26.

Значна абноўлена транспартная інфраструктура раёна. Праведзена рэканструкцыя моста праз раку Дзятлаўку, адрамантаваны мост праз раку Шчару. Бягучы рамонт з уладкаваннем асфальтабетоннага пакрыцця выкананы на 18 вуліцах населеных пунктаў раёна, яго агульная плошча – 33,2 тысячы метраў квадратных.

У райцэнтры пабудаваны новы арт-аб’ект – гэта фантан Неапаль па вуліцы Савецкай, а на гарадскім пляжы з’явіліся сілавая пляцоўка, восем лежакоў і тры катамараны.

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына зроблены бягучы рамонт пляцоўкі, якая добраўпарадкавана для выязнога гандлю. Камфорт ужо паспелі ацаніць як прадаўцы, так і пакупнікі.

Штогод на Дзятлаўшчыне папаўняецца жыллёвы фонд. У 2025 годзе пасля рэканструкцыі ўведзены ў эксплуатацыю 34-кватэрны жылы дом у гарпасёлку Казлоўшчына і 14-кватэрны ў гарпасёлку Наваельня, а па вуліцы Прытыцкага ў райцэнтры пабудаваны і ўжо заселены 30-кватэрны дом. Цяпер рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для рэканструкцыі ў арэнднае жыллё былога спальнага корпуса школы-інтэрната ў Дзятлаве па вуліцы Чапаева, 18.

Прадаўжаецца рэалізацыя важнага для Дзятлаўшчыны праекта: рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплексу ў фізкультурна-аздараўленчы. Ужо выкананы работы па першай чарзе будаўніцтва, ажыццяўляецца другая чарга, якая прадугледжвае рамонт басейна.

Як бачым, на тэрыторыі раёна зроблена многае, аднак работа па навядзенні парадку будзе прадоўжана, бо поспех залежыць толькі ад актыўных намаганняў кожнага з нас. Агульнымі сіламі мы можам зрабіць нашы гарады і пасёлкі месцам, дзе прыемна жыць,  працаваць і адпачываць, і дзейнічаць трэба ўжо сёння, каб заўтра наша акружэнне стала яшчэ лепшым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago