Categories: Падзеі

Актуальна: наймальнікам пра пенсіі

Адной з асноўных задач спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, якія займаюцца пенсійнымі пытаннямі, з’яўляецца аказанне прававой дапамогі наймальнікам у падрыхтоўцы дакументаў для назначэння і пераразліку пенсій.

Варта ведаць, што падрыхтоўка дакументаў, неабходных для назначэння пенсіі, і прадстаўлення для яе назначэння ажыццяўляюцца наймальнікам па месцы апошняй работы заяўніка (кармільца).

Загадам або распараджэннем наймальніка вызначаецца работнік (група работнікаў), адказны за падрыхтоўку пенсійных дакументаў і своечасовае іх прадастаўленне ў раённыя (гарадскія) упраўленні (аддзелы) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (далей — прадстаўнік наймальніка).

Такім прадстаўніком, як правіла, назначаецца работнік, які па роду сваёй асноўнай дзейнасці звязаны з афармленнем дакументаў аб прыёме на работу і звальненні, улікам асабовага саставу, вядзеннем працоўных кніжак.

Парадак прадстаўлення працуючых грамадзян да назначэння пенсій і афармлення неабходных для гэтага дакументаў вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года № 1596-ХІІ «Аб пенсійным забеспячэнні» са змяненнямі і дапаўненнямі, Палажэннем аб парадку прадастаўлення і афармлення дакументаў для назначэння пенсій, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», зацверджаным загадам Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 1997 года №44 і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі па пенсійным забеспячэнні.

Прадстаўнікі наймальнікаў штогод на пачатку кожнага года на работнікаў, якія ў наступным годзе дасягнуць пенсійнага ўзросту і атрымаюць права на пенсію, на падставе працоўных кніжак і асабістых картак павінны складаць спісы. У гэтыя спісы ўключаюцца работнікі, якія набываюць права на пенсію. Спісы фарміруюцца ў храналагічным парадку ў залежнасці ад даты набыцця права на пенсію.

Пры неабходнасці прадстаўніком наймальніка павінны прымацца меры для запатрабавання неабходных дакументаў аб рабоце (дзейнасці), а ў адпаведных выпадках — вышуку сведак, якія, па меркаванні работніка, змаглі б пацвердзіць перыяды яго работы.

На падставе ўсіх сабраных даукументаў афармляецца прадстаўленне для назначэння пенсіі і іншыя неабходныя дакументы, гэта значыць, фарміруецца камплект дакументаў, які залежыць ад віду пенсіі. Аднак абавязковым для назначэння любога віду пенсіі з’яўляецца дакумент, які пацвярджае асобу, узрост, месца жыхарства, грамадзянства.

Варта звярнуць увагу кіраўнікоў і асобаў, адказных за афармленне дакументаў на пенсію, што згодна з артыкулам 76 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», наймальнік нясе адказнасць за своечасовасць і паўнату афармлення дакументаў і праўдзівасць змешчаных у іх звестак.

Наймальнікі павінны своечасова афармляць дакументы аб стажы работы, заробку і выніках атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, неабходныя для назначэння пенсіі, і своечасова прадастаўляць іх у органы, якія ажыццяўляюць пенсійнае забеспячэнне.

Наймальнікі нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерам за ўрон, нанесены несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, неабходных для назначэння і пераразліку пенсіі, а таксама прадастаўленнем дакументаў, якія змяшчаюць недакладныя звесткі, у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Сумы пенсій, залішне выплачаныя ў сувязі з прадастаўленнем наймальнікам дакументаў, якія змяшчаюць недакладныя звесткі, спаганяюцца на карысць органа, які выплачвае пенсію, па яго распараджэнні ў бясспрэчным парадку з наймальнікаў-юрыдычных асобаў і ў судовым — з наймальнікаў-фізічных асобаў.

Згодна з артыкулам 93 Закона Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» пры прыёме на работу пенсіянера наймальнік павінен паведаміць пра гэта ў пяцідзённы тэрмін у орган, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне. Сумы пенсій, залішне выплачаныя ў сувязі з невыкананнем наймальнікам гэтага патрабавання, спаганяюцца на карысць органа, які выплачвае пенсію, па яго распараджэнні ў бясспрэчным парадку з наймальнікаў-юрыдычных асобаў і ў судовым — з наймальнікаў-фізічных асобаў.

Пры паступленні пенсіянера на дзяржаўнае забеспячэнне кіраўнік адпаведнай арганізацыі павінен паведаміць аб гэтым у пяцідзённы тэрмін у орган, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне.

Пенсіянер павінен інфармаваць орган, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне, аб абставінах, якія выклікаюць змяненне памеру пенсіі або спыняюць яе выплату, а таксама аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, выдадзенага ў вызначаным парадку ў краіне пастаяннага пражывання.

Па пытаннях пенсійнага забеспячэння звяртайцеся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскга райвыканкама па тэлефонах: 2-19-91, 2-13-91, 2-12-91.

А. НАВІЧЭНКАВА,

намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago