Аксана Якаўчык: “Урокі гісторыі засвоены не ўсімі”

На сустрэчы, прысвечанай уручэнню дзяржаўных узнагарод вышэйшаму афіцэрскаму саставу, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка расказаў аб затрыманні ў Беларусі тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў.

– Гэта нам урок. Яны схаваліся і сядзяць. Сядзяць і чагосьці чакаюць. Будзе, як у 1941 годзе, чаго там хаваць: калі фашысты прыйшлі сюды, ячэйкі гэтыя былі, памагатыя былі. А потым яны павязку на руку, шмайсер на плячо і дзейнічалі разам з гэтымі фашыстамі. Нічога не змянілася. Таму мы іх павінны знайсці, – заявіў беларускі лідар. – Мы іх вылічым усіх. Вычысцім проста з нашага грамадства.

Сёння пытанні бяспекі, міру і кансалідацыі беларускага народа хвалююць не толькі кіраўніка краіны, але і кожнага грамадзяніна. Сваім меркаваннем на гэты конт падзялілася настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Аксана Якаўчык:

– Падтрымліваю меркаванне нашага Прэзідэнта ў яго пазіцыі да здраднікаў сваёй дзяржаве, сваёй Беларусі, калабарацыяністаў. Такія людзі ў часы Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічалі з акупантамі, прадпрымалі любыя спробы для таго, каб раз’яднаць наш народ, дэстабілізаваць яго. Тое самае паўтараецца цяпер. На жаль, урокі гісторыі засвоены не ўсімі: ёсць людзі, якія і зараз спрабуюць “выкруціць” гістарычную праўду на свой лад, прымаючы бок праціўнікаў роднай краіны. Такое нельга дараваць нікому.

Калі казаць пра актуальную сітуацыю ў свеце, то сёння інфармацыя фарміруе ўсё грамадскае меркаванне, адносіны да лёсавызначальных падзей мінулага і сучаснасці. Яна можа стаць інструментам умацавання стабільнасці або, наадварот, зброяй і палівам для самых жорсткіх канфліктаў. У гэтай сувязі нашай найважнейшай каштоўнасцю застаецца гістарычная памяць народа, духоўны стрыжань пераемнасці пакаленняў. На жаль, зараз здзяйсняецца нямала спробаў падвергнуць сумневу вялікі подзвіг нашых прадзедаў, перапісаць гераічныя старонкі нашай гісторыі. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны застаюцца фронтам вострай ідэалагічнай, інфармацыйна-псіхалагічнай барацьбы, і сёння робяцца спробы перагледзець яе вынікі, свядома сказіць карціну вайны. Ва ўмовах сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных супярэчнасцяў адной з найважнейшых задач сусветнай грамадскасці, у тым ліку нашай краіны, з’яўляецца забеспячэнне мірнага суіснавання не толькі народаў, але і грамадзян адной дзяржавы. Аднак на захаванне міру і дзяржаўнасці павінна быць скіравана не толькі воля палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, але і сацыяльная актыўнасць людзей, асабліва моладзі, бо ад яе залежыць наша будучыня і будучыня ўсёй планеты. Таму моладзь павінна ведаць не толькі станоўчыя моманты і прыклады развіцця грамадства, але і негатыўныя, тым самым звяртаючыся да гістарычнага вопыту, каб не паўтараць мінулых памылак.

Наталля АВЯРЧУК     

Фота прадастаўлена Аксанай Якаўчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

19 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

21 час ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago