Аксана Якаўчык: “Прываблівае чалавечнасць нашага Прэзідэнта”

23 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Яна не магла застацца па-за ўвагай як беларусаў, так і расіян, тым больш што лідары абедзвюх дзяржаў узнялі найбольш актуальныя і надзённыя тэмы.

Сваім меркаваннем наконт пачутага падзялілася настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Аксана Якаўчык:

– Аляксандр Лукашэнка ў сваім уступным слове на сустрэчы з лідарам расійскай дзяржавы закрануў многія пытанні, уключаючы ход спецыяльнай ваеннай аперацыі, адсутнасць вынікаў ад контрнаступлення ВСУ, узмацненне ваеннай актыўнасці НАТА ў Польшчы, а таксама планы па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Усе яны па-свойму цікавыя, але я спынюся на адным, які для сябе, як для грамадзянкі Беларусі і патрыёткі сваёй Айчыны, лічу першачарговым. Гэта пытанне стратэгічнай бяспекі нашай дзяржавы. Як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч, з боку Польшчы каля заходніх граніц Беларусі нарошчваецца ваенная прысутнасць, рыхтуюцца войскі.

Наш Прэзідэнт выказаў меркаванне, што ў стратэгічных планах палякаў – “прыбраць пад сябе” Заходнюю Украіну. Ён падкрэсліў: “Нам гэта непрымальна. Адрыў Заходняй Украіны, расчляненне Украіны і перадача земляў Польшчы непрымальныя. І, калі трэба будзе заходняму насельніцтву Украіны, мы, вядома, будзем іх падтрымліваць. Я прашу, каб вы абмеркавалі і прадумалі гэта пытанне”, – звярнуўся ён па падтрымку саюзнай дзяржавы да Уладзіміра Пуціна.

Пазіцыя беларускага Прэзідэнта ў адносінах да народа Заходняй Украіны, на маю думку, вельмі чалавечная. Нам, беларусам, як нікому гэта тэма блізкая гістарычна. Як памятаем, па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе пад Польшчай аказалася Заходняя Беларусь. Нашым продкам на гэтых тэрыторыях да аб’яднання жылося вельмі цяжка, аб чым я дакладна ведаю з успамінаў сваёй бабулі, якая расказвала, у якіх умовах былі тады беларусы.

Наш Прэзідэнт – вопытны палітык, ён выдатна разумее, што кіраўніцтва Украіны і яе народ – не адно і тое ж, і інтарэсы звычайных украінцаў цяпер мала каго хвалююць. Зразумела, з Расіяй мы саюзныя дзяржавы, і адстойваць свае пазіцыі павінны разам. Аляксандр Рыгоравіч цудоўна разумее, што пытанне стратэгічнай бяспекі ў складанай абстаноўцы ваенных дзеянняў Украіны і Расіі вельмі важнае, і ў гэтым пытанні праяўляецца чалавечнасць нашага Прэзідэнта, якая шчыра прываблівае.

Як гісторык, я добра разумею, як сёння перажываюць і хвалююцца жыхары Заходняй Украіны, якія могуць трапіць пад уладу Польшчы. Падзел адзінай дзяржавы – гэта яшчэ і падзел народа, блізкіх людзей, членаў сем’яў, якія могуць аказацца па розныя бакі граніцы. Сказаць, што гэта сумна і трагічна, – нічога не сказаць, гэта накладзе свой негатыўны адбітак на культуру, эканоміку, усе бакі жыцця людзей. Для нас, братніх народаў, якія стагоддзямі былі адзінымі, такое недапушчальна, што мудра абазначыў на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

12 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

12 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

12 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

13 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago