Па добрай традыцыі да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся людзі ў пагонах.

Супрацоўнікі пракуратуры Дзятлаўскага раёна на чале з пракурорам Віталіем Юрго і раённага аддзела Следчага камітэта на чале з начальнікам Таццянай Пратаковіч з падарункамі завіталі да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Ахоўнікі закона пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам, каб святы для іх сталі яркімі, запамінальнымі, пазітыўнымі, у новым 2026 годзе спраўдзіліся ўсе запаветныя мары, а жыццё змянілася да лепшага.

Добрыя пажаданні прагучалі і ў адрас калектыву сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Непаўналетнія і педагогі падзякавалі гасцям за цёплыя словы і прыемныя сюрпрызы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

Похожие публикации