У гэтыя святочныя дні віншаванні з 90-гадовым днём нараджэння прымала жыхарка гарпасёлка Наваельня Яўгенія Верамейка.

Павіншаваць яе з юбілейнай датай, Новым годам і Калядамі прыехалі старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч і работнікі мясцовага Дома культуры.

Госці пажадалі жанчыне моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба і любові блізкіх людзей.

Яўгенія Яфімаўна прыехала на Дзятлаўшчыну ў далёкім 1944 годзе з Віцебскай вобласці, разам з сям’ёй пасялілася ў вёсцы Дварэц. Калі выйшла замуж, пераехалі з мужам у Раготна, а праз некаторы час – у Наваельню. Працавала эканамістам у Дзятлаўскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

У гарпасёлку Яўгенія Верамейка жыве і цяпер у акружэнні клопату і ўвагі сваёй сям’і. Па-жаночы багатая, яна мае дваіх дзяцей, чатырох унукаў і шэсць праўнукаў.

Галоўны сакрэт даўгалецця, якім юбілярка падзялілася з землякамі: жыць пазітыўна і ніколі нікому не зайздросціць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации