На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца шчырая і добразычлівая рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы”, закліканая падарыць жыхарам раёна мудрага ўзросту радасць, цёплыя стасункі і святочны настрой.
Навагодняе свята павінна пастукаць у дзверы кожнага, хто і сам дорыць людзям песні і станоўчыя эмоцыі, – так вырашылі кіраўнік народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка і ўдзельніца калектыву Ала Кучынская.
Апрануўшыся ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягурачкі і ўзяўшы з сабой падарункі, гэтыя чароўныя жанчыны накіраваліся па адрасах кожнага з удзельнікаў хору ветэранаў. Варта адзначыць, што харавікі не чакалі такога святочнага сюрпрыза, таму для кожнага ён стаў прыемным бонусам да свята.
Гумар, жарты, падарункі нікога не пакінулі раўнадушнымі. Нягледзячы на тое, што калектыў сустракаецца рэгулярна на рэпетыцыях і выступленнях, навагодні сюрпрыз не быў лішнім. Творчыя людзі сярэбранага ўзросту атрымалі вялікі зарад пазітыву, натхнення і веры ў добрыя цуды, якія ажыццяўляюцца, дзякуючы намаганням тых, хто побач.
Таццяна Шостка і Ала Кучынская даехалі да харавікоў-жыхароў райцэнтра, не абмінулі ўвагай і ўдзельніцу хору Валянціну Шулейка, якая жыве за некалькі кіламетраў ад горада ў вёсцы Засецце. Адным словам, свята прыйшло да кожнага, хто і сам здольны дарыць яго людзям.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў акцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…
Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…
С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…
Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…