Дзень завяршэння дабрачыннай навагодняй акцыі “Ад усёй душы” сёлета супаў з Новым годам па старым стылі. Моладзь Дзятлаўшчыны ў гэту прыемную дату вырашыла падрыхтаваць яркі сюрпрыз для ветэранаў моладзевага руху нашага раёна: тых людзей, якія стаялі ля вытокаў плённага прафесійнага шляху, грамадскіх поспехаў, творчай кар’еры многіх пакаленняў дзятлаўчан.
Сказаць шчырае дзякуй, уручыць падарункі і падзяліцца добрым настроем з ранейшымі лідарамі дзяцінства па іх адрасах у вобразе Снягурачкі і Дзеда Мароза накіраваліся старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
Цёплыя візіты дабра ў гэты дзень чакалі Людмілу Халопік, Ганну Скрундзь, Галіну Чура, Яўгенію Савань, а Святлану Якаўчык навагоднія героі засталі на працоўным месцы, таму віншаванні прымаў увесь калектыў Дзятдаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, выпадковая сустрэча і пажаданні таксама заспелі ўдзельнікаў аб’яднання “Нам гады не бяда”, – адным словам, свята прыйшло да многіх дзятлаўчан.
Лідары моладзевых аб’яднанняў раёна пажадалі сваім мудрым калегам і землякам доўгіх бадзёрых гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, якая заўжды дапамагала ім “запальваць” юныя сэрцы, любові і клопату ад блізкіх і ўсіх тых, хто ў свой час “вылецеў з-пад крыла” дзіцячых і моладзевых арганізацый Дзятлаўшчыны, важкі ўклад у развіццё якіх яны ўнеслі, а таксама шчаслівых мірных дзён, добрых вестак, ціхай светлай радасці ў душах.
– Мудрасць і вопыт ветэранаў моладзевага руху, з якімі мы сёння сустракаліся, і цяпер служыць для нас пуцяводнай зоркай, – расказалі аб важнасці падобных акцый Ірына Мішчанка і Кацярына Хілімончык. – Яны прадстаўнікі таго пакалення, якое, не скараючыся цяжкасцям, сваёй сумленнай працай пабудавала для нас надзейны падмурак для развіцця і дабрабыту. Многія з гэтых жанчын і сёння з’яўляюцца жаданымі гасцямі раённых мерапрыемстваў для школьнікаў і працоўнай моладзі, актыўна дзеляцца сваімі ўспамінамі і вопытам. Да іх запраста можна звярнуцца па слушныя парады. Таму і мы сёння пастараліся падзяліцца з імі іскрынкай душэўнай дабрыні, цёплым клопатам, пазітывам. Думаю, гэта ўдалося, бо кожная з сустрэч атрымалася прыемнай і шчырай.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…