Categories: Грамадства

Акцыя “Ад усёй душы”. Дабрадзеі завіталі з падарункамі

У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” пажылыя людзі Дзятлаўшчыны зноў прымалі віншаванні.

На гэты раз дабрадзеі завіталі ў дом і кватэру самастойнага сумеснага пражывання аграгарадка Гезгалы.

Здароўя, актыўнага даўгалецця, дабрабыту і выдатнага настрою атрымальнікам сацыяльных паслугаў дома сумеснага пражывання пажадалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, галоўны спецыяліст КСУП “Жукоўшчына” Ірына Красоўская, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Іна Петрукевіч.

Пры наведванні кватэры самастойнага пражывання да Алены Васкель і Ірыны Красоўскай далучыліся намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч і следчы раённага аддзела Следчага камітэта Вольга Жыбко.

У адрас людзей пажылога ўзросту гучалі цёплыя віншаванні і сардэчныя пажаданні, ім уручылі падарункі і пачастункі.

Прыемным сюрпрызам для кожнага насельніка кватэры самастойнага сумеснага пражывання стаў падарунак-пачастунак ад КСУП “Хвінявічы”.

Падапечныя дома і кватэры з вялікай радасцю сустракалі гасцей і былі ім вельмі ўдзячны за ўвагу, клопат і добры настрой у такі цудоўны святочны час.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago