Ахова працы. Навучальныя семінары прайшлі ў Дзятлаве

Семінар “Рэвалюцыя ў галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўным месцы” прайшоў у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Асноўная ўвага была скіравана на выкананне заканадаўства аб ахове працы.

– Пытанні бяспекі заўжды будуць актуальнымі. Ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці атрымлівае траўмы і гіне вялікая колькасць людзей. Іх не трэба ўтойваць, а наадварот неабходна расказваць, каб гэта было ўрокам для іншых, – заўважыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка.– Такія новыя тэхналогіі, як штучны інтэлект і цыфравізацыя на працоўным месцы садзейнічаюць прынцыпам арганізацыі бяспечных умоваў. Варта памятаць, што інструкцыі па ахове працы важныя, неабходна праводзіць не фармальныя інструктажы, а разам перачытваць, абмяркоўваць з калектывам, тады гэта будзе больш дзейсна.

Таксама Святлана Іванаўна расказала пра гісторыю ўзнікнення Сусветнага дня аховы працы.

Галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскай інспекцыі працы Аляксандр Паўловіч правёў аналіз вытворчага траўматызму, паведаміў пра тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе праверак арганізацый. Ён адзначыў, што вялікая роля належыць чалавечаму фактару: неабходна самім быць вельмі ўважлівымі, перш чым нешта зрабіць, падумаць, ці будзе гэта бяспечна, асабліва з машынамі, абсталяваннем, прыборамі.

Захаваць жыццё і здароўе на працы немагчыма і без выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі арганізацыі. На гэтым спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, нагадаў правілы паводзінаў у час пажару, як карыстацца сродкамі пажаратушэння.

– І зноў хачу папярэдзіць, што выпальваць сухую расліннасць забаронена, за гэта прадугледжана адказнасць, сёлета ў нашым раёне прыйшлося тушыць ужо 22 такія загаранні,  – закрануў актуальную і набалелую для ратаўнікоў тэму Сяргей Іванавіч. – Спальваючы смецце на прысядзібных участках, не забывайце пра бяспеку.

Марыя Шымчык, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ, нагадала медыкам санітарна-гігіенічныя правілы і нормы, а таксама пра арганізацыю перыядычных і пазачарговых медыцынскіх аглядаў. Запэўніла, што да гэтага неабходна адносіцца вельмі сур’ёзна, заклікала своечасова праходзіць дыспансерызацыю.

Доказам таму, як неабачлівасць і неасцярожнасць людзей на працоўных месцах можа абярнуцца для іх трагедыяй, стаў фільм, падрыхтаваны Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці.

У гэты ж дзень у кінатэатры “Спадарожнік” прайшоў семінар на тэму “Аб захаванні заканадаўства аб працы, занятасці”, на які ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама былі запрошаны спецыялісты па кадрах арганізацый.

Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і занятасці Таццяна Дорда, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Зінкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог Ірына Баравік і галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог Наталля Чарняк расказалі пра выкананне заканадаўства аб працы, змяненні ў пытаннях працаўладкавання абавязаных асобаў; аб назначэнні асобаў, звольненых па дыскрэдытуючых абставінах, на кіруючыя пасады; пра выкананне заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні; аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і назначэнні сямейнага капітала.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #охрана труда

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

9 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

9 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

10 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

11 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

11 часов ago