На Дзятлаўшчыне прайшлі рэспубліканскі семінар і святочная праграма, прысвечаная падвядзенню вынікаў вытворчых спаборніцтваў 2024 года сярод калектываў сельскагаспадарчых падраздзяленняў прадпрыемстваў вытворчага аб’яднання “Белнафтахім”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі і адміністрацыя рэспубліканскіх даччыных прадпрыемстваў па забеспячэнні нафтапрадуктамі, у якіх функцыянуюць сельскагаспадарчыя філіялы.

У час семінара на базе малочнатаварнага комплексу “Хадзяўляны” калектыў СГФ “АграМілк” пад кіраўніцтвам Аляксандра Грынкевіча падзяліўся перадавым вопытам укаранення лічбавізацыі ў жывёлагадоўлі.

– Уся справаздачная дакументацыя нашага філіяла вядзецца ў электронным выглядзе, яна інтэгрыруе вузкаспецыяльныя справаздачы ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве з бухгалтэрыяй, – расказаў Аляксандр Мар’янавіч. – На сёння ідзе працэс адаптацыі дакументаў з праграмай “1С:Бухгалтэрыя”. Як вынік – камфорт работы як спецыялістаў-жывёлаводаў, так і саміх бухгалтараў, аператыўнасць прадастаўлення даных. Усе сельскагаспадарчыя працэсы: ад дзейнасці ветэрынарнай, заатэхнічнай службаў да рацыёнаў кармлення – мы можам адсочваць на лічбавай платформе ў рэжыме рэальнага часу. Таксама спрасцілася паўсядзённае і доўгатэрміновае планаванне работы.









Цырымонія ўзнагароджання і святочная праграма прайшлі ў Раклевіцкім доме культуры з удзелам гасцей – старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, старшыні Дзятлаўскага сельвыканкама Ігара Хітро, спецыялістаў ДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, калектыву СГФ “АграМілк”.



Прысутных павітаў дырэктар Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык:

– Пачаць бы хацеў са словаў удзячнасці калектыву філіяла “АграМілк”, а таксама работнікам нашага прадпрыемства, якія з 2020 года курыруюць сельскагаспадарчы напрамак дзейнасці, працуюць у адной камандзе са сваімі калегамі. Той шлях, які мы прайшлі за пяць гадоў, – цярністы, яго вынікі прамежкавыя. Тым не менш сёння мы можам ганарыцца, што заваявалі першае месца па ўсіх мэтавых паказчыках, якія былі нам даведзены на 2024 год. Упэўнены, што бізнес-планы, якія мы абаранілі і паставілі перад нашым дружным калектывам на завяршэнні 2024 года, дастойна выканаем. Сёння мы змаглі прадэманстраваць калегам унікальныя лічбавыя інавацыі ў сельскай гаспадарцы, укаранёныя ў вытворчым аб’яднанні “Беларуснафта”. Рады былі абмяняцца вопытам, а значыць – памножыць вынікі ў нашай агульнай справе.

Андрэй Садоўскі падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства “Белнафтахім” за плённую работу на Дзятлаўшчыне.

– Мінула без малога пяцігоддзе з таго часу, калі сельгаспрадпрыемства “Русь-Агра”, якое перажывала не лепшыя часы, патрапіла “пад крыло” канцэрна “Белнафтахім”. За гэты час вы прайшлі няпросты, але выніковы шлях і дасягнулі высокіх паказчыкаў. Я хачу выказаць словы ўдзячнасці калектыву філіяла і кіраўніцтву аб’яднання за грунтоўную работу, якая была праведзена за гэты час. У сельскай гаспадарцы нашага раёна сёння працуюць тры інвестары, аднак самы выніковы з іх – РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”. Вы мадэрнізавалі шэраг гаспадарчых аб’ектаў былога “Русь-Агра” ў адпаведнасці з сучанымі патрабаваннямі, стварылі спрыяльныя жыллёвыя ўмовы для сваіх работнікаў, адкрылі новы малочнатаварны комплекс “Засецце-2”, укаранілі інавацыйныя метады работы. Заканамерным вынікам каманднай работы і планамерных інвестыцый стала тое, што СГФ “АграМілк” сёння займае лідзіруючыя пазіцыі сярод сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны як у сферы жывёладоўлі, так і раслінаводства.


Намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве і агульных пытаннях РУП “Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” Андрэй Коцік павіншаваў калектыў СГФ “АграМілк” з перамогай і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Дыпломам за 1-е месца ў аглядзе-конкурсе на званне “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы” ВА “Беларуснафта” ў 2024 годзе адзначаны вадзіцель аўтамабіля СГФ “АграМілк” Вячаслаў Малаед.



Галоўны прыз – ключы ад новага аўтамабіля “Geely” за перамогу ў спаборніцтвах у галіне жывёлагадоўлі сярод падраздзяленняў ВА “Беларуснафта” Андрэй Багданавіч уручыў Вадзіму Худыку, Аляксандру Грынкевічу і вядучаму спецыялісту па пытаннях сельскай гаспадаркі РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Алегу Макуліку.





Святочны букет з песенных і танцавальных нумароў для гасцей урачыстасці падрыхтавалі артысты Палаца культуры горада Ліды.












Удзельнікі семінара змаглі дакрануцца да гісторыі і культурнай спадчыны Дзятлаўшчыны ў час тэматычнай экскурсіі ў Сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве.









Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#сельское хозяйство #Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #награды