Зусім не па-восеньску цёпла было сёння ў актавай зале сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Святочны агеньчык “Ад шчырага сэрца” напярэдадні Дня настаўніка “запалілі” тут вучні і педагогі школы для ветэранаў працы, якія не адно дзесяцігоддзе прысвяцілі рабоце ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны.
Павіншаваць іх са святам прыйшлі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская, метадыст аддзела Кацярына Гайдук, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова.
– Вы – наш гонар, вы – мудрасць, залаты фонд, вы – тыя людзі, якія стварылі традыцыі ў адукацыі Дзятлаўшчыны. Многія і сёння актыўныя, ініцыятыўныя, працуюць, прымаюць удзел у грамадскай дзейнасці раёна, выхоўваюць моладзь і перадаюць свой неацэнны вопыт. Мы захаваем вашу працу, прадоўжым традыцыі. Дзякуй вам за ўсё, пашана вам і гонар за тое, што вы былі і ёсць, – адзначыла ў сваім віншаванні Таццяна Аляксандраўна. Яна пажадала ветэранам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бясконцага душэўнага цяпла ад увагі блізкіх людзей.
Шмат слоў удзячнасці і прызнання гучала ў адрас мудрых людзей ад гасцей і вядучых мерапрыемства. Было і традыцыйнае ўшанаванне педагогаў-юбіляраў, і цёплы чай у халодны восеньскі дзень, і размовы-ўспаміны, якія грэлі душу, і прыемныя жарты, і жаданыя сустрэчы, і сардэчныя пажаданні. Нават імправізаваны экзамен трымалі педагогі-ветэраны, песні сваёй маладосці таксама спявалі разам. Ужо па традыцыі чытала свае творчыя радочкі калегам Раіса Лакіза. І абавязкова вялікі дзякуй тым, хто заснаваў гэту добрую традыцыю ў раёне – Раісе Ганчарэвіч і Яўгеніі Савань.
Не гасне душа з гадамі, бо настаўнікі ніколі не старэюць, запаліўшыся агеньчыкамі маладосці ад сваіх вучняў. Дык няхай і надалей гарыць гэты агеньчык і склікае на сваё святло ўсіх тых, хто нясе яго праз сваё жыццё.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…
Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…
Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…