Адзіны дзень інфармавання

5 лістапада адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна за 9 месяцаў 2019 года».

З інфармацыяй выступіла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама Алена ЮШКЕВІЧ.

За студзень-верасень 2019 года ў сельскай гаспадарцы ў бягучым перыядзе выраблена валавой прадукцыі на суму 64,5 млн рублёў. Тэмп росту валавой прадукцыі склаў 111,8%.

Заданне выканана ў КСУП “Жукоўшчына”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.

Тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 107,4%, у тым ліку вытворчасць малака – 100,4%, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 100,2%, прадукцыі вырошчвання свіней – 164,3%.

Заданне па вытворчасці малака за студзень-верасень 2019 года выканана на 97,1%, надой на карову атрыманы менш за заданне на 83 кг.Вышэй запланаванага паказчыка вытворчасць малака склала ў ААТ “Граніт-Агра”,КСУП “Белагурна”, КСУП “Хвінявічы”.

Заданне па атрыманні прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы за студзень-верасень 2019 года па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выканана на 97,9%. За гэты перыяд атрымана 1966 тон прадукцыі вырошчвання свіней. Планавае заданне па атрыманні валавой прыбаўкі свіней выканана на 145,6%.

Тэмп росту валавой прадукцыі ў раслінаводстве склаў 117,2%.Па выніках работы за 9 месяцаў 2019 года выкананне планавых паказчыкаў па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы) склала 95,6 %, насення рапсу – 104,6%, ільновалакна – 86,9%.

У 2019 годзе зніжаны плошчы пад вырошчванне бульбы. Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ўбрана 130 гектараў плошчы, або 48 % ад пасаджанага. Ураджайнасць бульбы вышэй за ўзровень 2018 года на 37 ц/га.

За студзень-верасень 2019 года прамысловымі прадпрыемствамі Дзятлаўскага раёна выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 64640,0 тыс. рублёў.

Нарасціла аб’ём вытворчасці прадукцыі ААТ“Дзятлаўская сельгастэхніка”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2019 года, экспарт тавараў па раёне склаў 19,9 мільёна долараў ЗША, экспарт паслуг – 5032,9 тыс. долараў ЗША. У цэлым па раёне атрымана 175130 тыс. рублёў выручкі ад рэалізацыі. Тэмп росту склаў 116,8%.

Выкананы паказчыкі па індэксе росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы – 114,9% і па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце – 758,3 рубля. Выкананы паказчык па ўдзельнай вазе працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці – 75 %. Пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы не зарэгістравана.

Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на ахову здароўя выкананы на 104,2%.Набыта 11 адзінак медыцынскага абсталявання на суму 48,7 тыс. рублёў. Аказана платных медыцынскіх паслуг на суму 171,9 тыс. рублёў.

Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты.

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.План пазабюджэтнай дзейнасці па галіне выкананы на 101,4%.

Забяспечваецца выкананне сацыяльнага стандарту бюджэтных расходаў на фізічную культуру і спорт, які складае 7,4 рубля на аднаго жыхара.

Ірына СКРУНДЗЬ

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

4 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

6 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

20 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

20 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

20 часов ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

21 час ago