Адзіны дзень інфармавання. Моцная сям’я – моцная дзяржава

16 кастрычніка ў Адзіны дзень інфармавання на Дзятлаўшчыне функцыянавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага ў Новаяльнянскім сельвыканкаме выступіла перад калектывамі ААТ “Трыал Эксперт”, Новаяльнянскай бальніцы, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі прыватных унітарных прадпрыемстваў. Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага сустрэлася з работнікамі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас”, гімназіі № 1 горада Дзятлава.

На Тыдні бацькоўскай любові абмеркавалі ролю сямейных кашоўнасцяў у сучасным грамадстве. Сёння ў прыярытэце ў беларусаў – традыцыйная сям’я, як аснова паспяховага развіцця краіны, бо захоўваць інстытут сям’і, сямейныя каштоўнасці і перадаваць традыцыі, значыць, інвеставаць у будучыню. Таму дзяржаўная палітыка Беларусі скіравана на захаванне сем’яў, дзе бацька – гаспадар і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, маці – захавальніца ачага і духоўны цэнтр. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства, дзяцінства знаходзяцца пад апекай дзяржавы, што знайшло сваё адлюстраванне і ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Менавіта ў сям’і закладваюцца асновы маралі і сумленнасці, а трывалыя сямейныя арыенціры спрыяюць зніжэнню ўзроўню канфліктаў, злачыннасці, асацыяльных паводзінаў. Як паказвае жыццё, грамадства, заснаванае на традыцыйных каштоўнасцях, больш устойлівае да крызісаў і знешніх выклікаў. Важнымі складнікам паспяховай палітыкі ў гэтым кірунку служаць аб’яднаныя намаганні дзяржаўных органаў, грамадскіх, рэлігійных арганізацый, наймальнікаў, СМІ і ўсяго грамадства, каб мы, беларусы, развіваліся як нацыя.

Пагутарылі і аб дзяржаўнай сацыяльнай падтрымцы на Гродзеншчыне сем’яў з дзецьмі. У нашай вобласці жыве каля 15 000 шматдзетных сем’яў, дзе гадуюцца 47 929 дзяцей. Усяго ў вобласці зарэгістравана 198 774 дзіцяці да 18 гадоў. Для сем’яў з дзецьмі заканадаўствам прадугледжана 11 відаў дзяржаўных дапамог, якімі ў Прынёманні ахоплена 34 144 дзіцяці. Аднаразовыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складаюць 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (4877 рублёў), другога і наступных дзяцей –14 БПМ (6828 рублёў), жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, яшчэ назначаецца выплата ў памеры аднаразовага БПМ – 487 рублёў. З 2015 года ў Беларусі дзейнічае дзяржаўная праграма сямейнага капіталу. Са студзеня 2015 па верасень 2025 года выканаўчымі распарадчымі органамі Гродзенскай вобласці прынята 18 403 рашэнні аб яго назначэнні і 11 494 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні такімі сродкамі. Са студзеня 2020 года права на 14-дзённы водпуск пры нараджэнні дзіцяці мае яго бацька (або айчым). Функцыянуе шэраг ільгот у галіне пенсійнага забеспячэння для матуляў, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей, і бацькоў дзяцей-інвалідаў з дзяцінства. Падтрымка працуючых бацькоў прадстаўлена гарантыямі ў працоўнай сферы.

– Спектр падтрымкі для сем’яў з дзецьмі ў Беларусі шырокі, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Тым не менш, у нас, як і ў многіх краінах свету, адзначаецца працэс урбанізацыі: моладзь імкнецца ў вялікія гарады, на Гродзеншчыне прырастаюць абласны цэнтр і Ліда. На Дзятлаўшчыне зніжаецца нараджальнасць, у цэлым, адзначаецца змяншэнне насельніцтва. За дзевяць месяцаў гэтага года на свет з’явілася 69 дзяцей, у першыя класы пайшоў 151 навучэнец, заключана 74 шлюбы, памёр 331 чалавек. Шмат робіцца для развіцця сацыяльнай сферы і інфраструктуры. На жаль, з-за змяншэння жыхароў, даводзіцца закрываць сады, школы, медыцынскія ўстановы. Адбываецца цэнтрацыя, якую больш ярка можна прасачыць на прыкладзе сферы аховы здароўя: на Гродзеншчыне створаны міжрэгіянальныя медцэнтры, забяспечаныя самым сучасным абсталяваннем і кваліфікаванымі спецыялістамі, што дазваляе аказваць пацыентам якасную медыцынскую дапамогу.

Што тычыцца выхавання, то яно напрамую залежыць ад сям’і, сямейных традыцый, каштоўнасцяў. Цяпер нямала няпоўных сем’яў, аднак дзяцей трэба імкнуцца правільна выхоўваць, каб яны паспяхова сацыялізаваліся, адаптаваліся і ў далейшым былі годнымі членамі грамадства.

Удзельнікі Адзінага дня інфармавання мелі магчымасць задаць выступоўцам хвалюючыя пытанні, атрымалі кампетэнтныя адказы. Напрыканцы размоў была прадэманстравана кінастужка АНТ “Вялікая гульня”.

З такім жа парадкам дня працавалі інфармацыйныя групы намеснікаў старшыні райвыканкама: група Віталія Шулейкі выступіла ў КСУП “Хвінявічы”, рэдакцыі раённай газеты “Перамога” і службе “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Вадзіма Бяляткі – у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Вольгі Жэлезоўскай – у Дзятлаўскіх райЦГЭ і аддзеле Дэпартамента аховы, Дзмітрыя Баравіка – у ДРБУ-119 і Дзятлаўскім РАНС.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago