Адзіны дзень інфармавання. Гарант развіцця і працвітання нацыі – здароўе

15 мая на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, абласная група на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Аленай Майсак выступіла перад калектывам сацыяльнага пансіяната “Колас”, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага – перад жыхарамі Новаяльнянскага сельсавета, таксама працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

Сярод тэмаў для абмеркавання была “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі”. У нашай краіне ахова здароўя – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, і кожны грамадзянін, незалежна ад узроўню даходаў і сацыяльнага статусу, можа бясплатна атрымаць любы від медыцынскай дапамогі, у тым ліку самай высокатэхналагічнай. Мы адна з нямногіх постсавецкіх і еўрапейскіх дзяржаў, якая захавала і адаптавала да сацыяльна-эканамічных умоваў бюджэтную сістэму фінансавання, а агульныя затраты на ахову здароўя складаюць 5 % ад унутранага валавога прадукта. Працуе разгалінаваная сетка ўстановаў, дзе грамадзяне, нават з сельскай маланаселенай мясцовасці, аператыўна атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

Так, на Дзятлаўшчыне з гэтага года паслугі аказвае мабільны ФАП, а цяпер яшчэ атрымана ліцэнзія і на перасоўны гандаль безрэцэптурнымі медыкаментамі, які будзе ажыццяўляцца яго спецыялістамі ўжо з лета. Фармацэўтычнай галіной забяспечваецца поўны спектр айчынных лекавых прэпаратаў і вырабаў, доступ да імпартных лекаў, аднак доля беларускіх на ўнутраным рынку складае не менш за 50 %. Для захавання даступнасці медыцынскай дапамогі цэны на паслугі, нават у камерцыйных клініках, рэгулююцца дзяржавай. З улікам усяго гэтага Беларусь становіцца папулярнай для медыцынскага турызму, прычым прываблівае не толькі цана, але і якасць. У Дзятлаўскай ЦРБ толькі за І квартал 2025 года план па аказанні платных паслугаў іншаземцам выкананы на 425 %. Разам з тым, людзі і самі павінны адказна адносіцца да здароўя. На сёння доля беларусаў, якія займаюцца спортам і рознымі відамі фізічнай актыўнасці, складае больш за 30 %. У краіне, і Дзятлаўшчына не выключэнне, рэалізуецца праект “Здаровыя гарады і пасёлкі”, развіваецца турызм, санаторна-курортнае лячэнне. Дзве папулярныя не толькі ў Беларусі, але і сярод іншаземцаў здраўніцы “Радон” і “Альфа Радон” паспяхова працуюць у нашым раёне. Дзяржавай прадоўжаны курс на арганізацыю камфортнага і здаровага асяроддзя жыццядзейнасці: беларуская сталіца поўнасцю перайшла на артэзіянскае водазабеспячэнне, сістэматычныя маніторынгі паказваюць чысціню паветра, у нас вырабляюцца якасныя і натуральныя прадукты, а па азеляненні Беларусь знаходзіцца на 32 пазіцыі ў свеце. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на пачатаку 2025 года 93,5 % беларусаў ацэньвалі сваё здароўе як добрае ці здавальняючае, што сведчыць пра вынік комплекснага падыходу дзяржавы і саміх людзей.  

– Сістэма аховы здароўя Дзятлаўшчыны прадстаўлена цэнтральнай раённай бальніцай і паліклінікай, – дапоўніў тэму старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, – працуюць таксама дзве гарпасялковыя бальніцы і паліклінікі, чатыры амбулаторыі, пятнаццаць ФАПаў і бальніца сястрынскага догляду, дзе заняты каля шасцісот работнікаў, больш за 70 з якіх – дактары. Кожная медустанова аказвае свой від дапамогі, для больш вузкай, спецыялізаванай, тэхналагічнай пацыентаў накіроўваюць у міжраённыя цэнтры, а таксама ва ўніверсітэцкую клініку горада Гродна.

– Усе мы хочам, каб у калектывах працавалі здаровыя работнікі, тады будуць і адпаведныя вынікі, – падрахункавала выступленні Алена Майсак. – У спецыялістаў пансіяната “Колас” нялёгкая работа, бо клопат пра пажылых людзей і інвалідаў – тытанічная праца, аднак, пабываўшы тут упершыню, я ўбачыла прыгожую тэрыторыю, дастойныя ўмовы пражывання для пацыентаў, што яшчэ раз пацвярджае ўзровень аказваемых у нашай краіне паслугаў.   Была разгледжана і яшчэ адна важная тэма, якая тычыцца здароўя нацыі – аб негатыўных наступствах курэння, прычым не толькі пры ўжыванні “класічных” тытунёвых вырабаў, але і пры выкарыстанні электронных цыгарэт, асабліва моладдзю.

Пагаварылі таксама пра сямейнае выхаванне як аснову моцнай дзяржавы і шырокую сістэму мераў, якой вызначаецца Беларусь для падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Закранулі актуальную напярэдадні канікулаў тэму бяспекі непаўналетніх у час летняга адпачынку, нагадалі правілі паводзінаў каля вады, расказалі, якія наступствы чакаюць за развядзенне вогнішча ў забароненых месцах, палы сухой расліннасці, разгледзелі праблему лясных і тарфяных пажараў. Напрыканцы было адзначана, што толькі сумленныя і асцярожныя паводзіны могуць засцерагчы ад бяды, а навучыць ім дзяцей можна самастойна, скарыстаўшыся інфармацыяй сайта МНС або наведаўшы разам з імі цэнтры бяспекі ведамства.

Удзельнікі Адзінага дня інфармавання паглядзелі відэастужку “Цені. Цана тэрору” пра тое, хто спансіраваў экстрэмістаў і што пагражае за фінансаванне дзяржперавароту.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара, Наталлі АВЯРЧУК, Таццяны САНЮК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ЕДИ #здоровье #семья

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago