Адзіны дзень інфармавання. Беларусі ёсць чым ганарыцца, у нас рады гасцям

21 мая на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам некалькіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, абласная з удзелам начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Паўлоўскага і намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гродзенскага аблвыканкама Дзяніса Купрыяновіча – перад педагогамі Новаяльнянскай сярэдняй школы, з супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта сустракалася група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, таксама яна выступіла перад работнікамі Вензавецкай базавай школы і Вензавецкага сельвыканкама, функцыянавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

Абмеркавалі тэму “Трэнды і новыя кірункі развіцця турызму ў Беларусі”. Развіццё туріндустрыі – адзін з прыярытэтаў бягучай пяцігодкі, бо гэта галіна – магутны драйвер эканамічнага росту для любой дзяржавы. Яна спрыяе павелічэнню ўнутранага валавога прадукта, стварэнню новых працоўных месцаў і развіццю інфраструктуры, а таксама забяспечвае прыток замежнай валюты, стымулюе развіццё сумежных галінаў эканомікі. Не менш важная роля турызму ў захаванні гістарычнай спадчыны, прыродных і культурных каштоўнасцяў. Па ацэнках сусветнай турысцкай арганізацыі ААН, турызм забяспечвае каля 10 % сусветнага УВП, займае адно з вядучых месцаў у міжнародным гандлі паслугамі і спрыяе занятасці кожнага дзясятага работніка на планеце. 

У Беларусі турызм разглядаецца як стратэгічна важны сектар эканомікі, уклад якога ў УВП краіны складае 2 %, а да 2030 года стаіць задача павялічыць лічбу, як мінімум, да 5 %. Для гэтага ёсць усе магчымасці: старажытныя лясныя масівы, дубровы, багатыя паляўнічыя і рыбалоўныя ўгоддзі, азёры, аб’екты гістарычнай і архітэктурнай каштоўнасці. Цяпер унутраны турызм з’яўляецца абсалютным лідарам па колькасці паездак: у 2025 годзе экскурсантамі сталі 2,21 мільёна чалавек. Расійская Федэрацыя забяспечвае 98 % уязнога турыстычнага патоку. Назіраецца ўстойлівы рост аграэкатурызму, аднак санаторыі Беларусі застаюцца ключавой экспартнай “кропкай” галіны. У Дзяржаўнай праграме “Турызм” на 2026-2030 гады акцэнт зроблены на некалькіх пазіцыях: развіцці інфраструктуры, павышэнні якасці паслуг, падтрымцы рэгіянальных ініцыятыў, папулярызацыі Беларусі за мяжой і пашырэнні турыстычнай геаграфіі ўнутры краіны. Для гэтага мяркуецца рэалізаваць 145 інвестыцыйных праектаў з агульным фінансаваннем 1,7 мільярда рублёў.

Унікальная гісторыка-культурная спадчына дазваляе актыўна развіваць гісторыка-культурны турызм. Наша краіна шматканфесійная, дзе захавалася незвычайная храмавая архітэктура, што спрыяе рэлігійнаму турызму. Дынамічна развіваюцца і карыстаюцца попытам падзейны і прамысловы віды турызму. Сярод галоўных вартасцяў адпачынку ў рэспубліцы – магчымасць спалучыць яго з кваліфікаваным лячэннем, як вынік – пашырэнне папулярнасці аздараўленчага і лячэбнага турызму. Чыстая экалогія і непаўторны вясковы каларыт усё часцей прывабліваюць наведвальнікаў аграэкасядзібаў. На Дзятлаўшчыне сядзібы функцыянуюць у вёсках Цяцейкі, Накрышкі, Кашкалы. Запатрабаваны ў раёне актыўны турызм, а канкрэтна – тры байдарачныя сплавы па асноўных водных артэрыях Дзятлаўшчыны, рэках Нёман, Моўчадзь, Шчара.

Для далейшага развіцця турыстычнай галіны ў Беларусі яшчэ застаецца значны патэнцыял: сфера ўсё больш пераходзіць да нестандартных формаў адпачынку, рухаецца шляхам павышэння якасці і даступнасці паслуг. Па выніках 2025 года наша краіна сярод іншых у СНД уваходзіць у тройку лідараў па індэксе ўстойлівага развіцця турызму.

Як даручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, задача на бягучую пяцігодку – зрабіць турызм нацыянальным праектам. Адкрыць свету нашу гісторыю, культуру, мову. За шматвекавое існаванне наша краіна набыла непаўторны нацыянальны каларыт, нам ёсць чым ганарыцца і мы заўжды рады гасцям. 

– Яшчэ дзесяць гадоў таму турыстычная сфера ў Беларусі была не настолькі папулярнай, аднак з цягам часу гістарычныя аб’екты нашай Радзімы абнаўляюцца і прывабліваюць усё больш гасцей, – падкрэсліў кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі. – Жамчужынамі з’яўляюцца гарады Полацк, Пінск, прычым апошні па статыстыцы за 2025 год наведала найбольшая колькасць турыстаў. Брэнды нашай краіны – гэта парадак і чысціня, культура, сфера грамадскага харчавання, вельмі развіты санаторна-курортны турызм. Калі спыняцца не толькі на санаторыях, то на Дзятлаўшчыне распрацаваны чатырнаццаць маршрутаў, сярод якіх патрыятычныя і рэлігійныя. У нашым горадзе прыгожы гістарычны цэнтр і храмы, спадзяёмся на хуткае абнаўленне Палаца Радзівілаў, які набылі з аўкцыёна. Турыстычная сфера адна з прыярытэтных у бягучай пяцігодцы, і гэта правільны выбар, бо развіваюцца і сумежныя галіны эканомікі, ствараюцца новыя рабочыя месцы, прыцягваюцца грошы.

Андрэй Садоўскі заклікаў дзятлаўчан таксама не адмаўляцца ад падарожжаў як па малой радзіме, так і па Беларусі, бо вандроўкі дораць станоўчыя эмоцыі і пакідаюць добрыя ўспаміны.

Не абмінулі ўвагай у час Адзінага дня інфармавання насельніцтва такія сур’ёзныя тэмы, як супрацьдзеянне і прафілактыка злачынстваў, звязаных з замахамі на палавую недатыкальнасць і свабоду непаўналетніх, супрацьдзеянне экстрэмізму як пагрозе нацыянальнай бяспекі, прафілактыка гэтай негатыўнай з’явы ў моладзевым асяроддзі. Былі ўзняты папулярныя ў сезон адпускоў і канікулаў тэмы бяспекі на вадзе, адказнасці бацькоў за дзяцей, лясных і тарфяных пажараў. 

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэй Садоўскі заклікаў дарослых летам надаць максімум увагі карыснай занятасці непаўналетніх, каб свавольствы дзяцей не прывялі да бяды. Спыніўся ён таксама на будаўнічых работах і развіцці інфраструктуры нашага раёна, расказаў, што да верасня ў Дзятлаве мяркуецца завяршыць рамонт басейна, да канца жніўня – выканаць рамонт спальнага корпуса былой школы-інтэрната, які пераўтворыцца ў арэнднае жыллё з 31-й кватэрай. Цяпер вядзецца капітальны рамонт шасці шматпавярховых дамоў. У райцэнтры яшчэ плануецца асфальтаванне вуліц і іх частак па Чырвонаармейскай, Фрунзэ, Будаўнікоў, Чапаева (каля ФОКа), Прытыцкага (пашырыць), Горкага, Дзяржынскага, Першамайскай, Савецкай (частка). У вёсцы Руда Яварская мяркуецца ўзвесці модульны ФАП, такі ж, як у Ахонава. Да новага навучальнага года будуць адрамантаваны навучальныя ўстановы, больш маштабныя работы (рамонт фасада з адваротнага боку) чакаюцца ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Што тычыцца сельскіх дарог, то цяпер вядуцца работы на ўчастку ад аграгарадка Войневічы да Вялікіх Шастакоў і мяжы са Слонімскім раёнам, у гэтым годзе мяркуецца таксама заасфальтаваць участак ад Вялікіх Шастакоў да вёскі Пруд.    

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК, Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

10 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

11 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

14 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

14 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

14 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

14 часов ago