У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Бяляткам сустрэлася з калектывамі папраўчай калоніі-пасялення № 26 аграгарадка Гезгалы і Хвінявіцкай сярэдняй школы, жыхарамі Новаяльнянскага сельскага савета.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь абмеркавалі абарончую магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах.

– Чаму гаворым пра гэта? Вы ўсе цудоўна разумееце, што адбываецца на знешнім контуры краіны. На поўдні – спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне. На захадзе і паўночным захадзе – Польшча і краіны Балтыі пастаянна адточваюць сваё ваеннае майстэрства, нарошчваюць прысутнасць груповак заходніх войскаў. Таму і беларусы не сядзяць склаўшы рукі: праходзяць ваенныя трэніроўкі, каб своечасова і прафесійна супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам. Беларусь не з’яўляецца агрэсарам, аднак можа абараніць сябе, – падкрэсліў Вадзім Бялятка.  

Як было адзначана, асаблівая роля ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы адведзена Узброеным Сілам. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі Прэзідэнт з’яўляецца Галоўнакамандуючым. Аляксандр Лукашэнка прадухіліў дэградацыю арміі, якая пачалася з развалам СССР, вызначыў стратэгію па яе станаўленні, пераўтварэнні, мадэрнізацыі, і сёння ваенная бяспека нашай краіны забяспечваецца нават у складаных умовах ваенна-палітычнага становішча. У Беларусі кампактная, мабільная, прафесійна падрыхтаваная і добра абсталяваная армія, актыўна развіваецца ваенна-прамысловы комплекс, наладжана цеснае ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй, што пацвярджае размяшчэнне на нашай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі і пастаноўка на баявое дзяжурства ракетнага комплексу “Арэшнік”. Рэгулярна ладзяцца сумесныя вучэнні, праверкі і трэніроўкі войскаў. Неад’емным элементам бяспекі Еўразійскага рэгіёна застаецца АДКБ, куды ўваходзіць Беларусь. Стала яна і адным з заснавальнікаў Савета міру – новай міжнароднай арганізацыі па садзейнічанні стабільнасці і міру ў рэгіёнах канфліктаў. Беларускае грамадства выказвае стабільна высокі ўзровень даверу Узброеным Сілам – 70 %, а служба з’яўляецца важным этапам станаўлення грамадзяніна. Увогуле ва ўмовах глабальных выклікаў патрыятызм – гэта дзейсны інструмент захавання суверэнітэту і незалежнасці, апора нацыянальнай бяспекі і адзінства, а яго высокі ўзровень з’яўляецца неабходнай умовай для разгортвання народнага апалчэння і падтрымання баяздольнасці тэрытарыяльнай абароны.

Вядзецца мэтанакіраваная работа па фарміраванні патрыятычнай свядомасці беларусаў, у тым ліку падрастаючага пакалення. Для прывіцця гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах у школах і ўстановах прафесійнай адукацыі праводзяцца экскурсіі ў воінскія часці, сустрэчы з ветэранамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, вайскоўцамі. Створана самадастатковая сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў.

Бясспрэчнай каштоўнасцю для беларусаў быў, ёсць і будзе мір. Пра гэта сведчыць наша гісторыя. Мы мірныя людзі, хочам спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі. Таму беларуская армія падтрымлівае сваю абараназдольнасць і ўзброена сучаснымі сродкамі вядзення бою. Наша мірнае жыццё і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы надзейна абароненыя.

У час сустрэч абмеркавалі і іншыя надзённыя тэмы: барацьбу з карупцыяй, кібербяспеку, прафілактыку вогненных здарэнняў і гібелі людзей на пажарах, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылым сектары, правілы паводзінаў на лёдзе, падрыхтоўку да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны, мерапрыемствы ў рамках якога запланаваны на 23-27 лютага, а таксама да акцыі МНС “За бяспеку разам”, якая будзе праходзіць у сакавіку і закране ўразлівыя катэгорыі жыхароў раёна, асоб, якія злоўжываюць алкаголем, сацыяльна ненадзейныя сем’і, пагаварылі пра перавагі прафесіі праваахоўніка і навучальныя ўстановы, дзе яе можна атрымаць.

Усіх удзельнікаў Адзінага дня інфармавання Вадзім Бялятка павіншаваў з надыходзячымі Днём абаронца Айчыны і Міжнародным днём жанчын, пажадаў мірнага неба над галавой, здароўя, дабрабыту, плёну ў справах.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации