21 чэрвеня ў Дзятлаўскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: «Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь», «Арганізацыя занятасці дзяцей у летні перыяд і забеспячэнне іх бяспекі», «Пажарная бяспека і правілы паводзін у лесе ў пажаранебяспечны перыяд».
У Вензаўцы працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам.
Першае пытанне працоўным калектывам раскрыў галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лявончык. Ён адзначыў, што ў нашай краіне сфарміравана заканадаўчая база, якая забяспечвае комплекснае рэгуляванне пытанняў выкарыстання і аховы зямель, лясоў, вод, нетраў, атмасфернага паветра і азонавага пласта, расліннага і жывёльнага свету, прыродных тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, а таксама адносін у галіне бяспекі генна-інжынернай дзейнасці, абыходжання з адходамі.
Асноўныя напрамкі экалагічнай палітыкі адлюстраваны ў Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на перыяд да 2025 года, Воднай стратэгіі на перыяд да 2025 года, Дзяржаўнай праграме «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, а таксама закладзены ў аснову Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года.
Цяпер прыняты шэраг пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносна павышэння эфектыўнасці рэгулявання праваадносiнаў у частцы вызначэння шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю; выдачы сертыфіката аб пацверджанні паходжання энергіі і падключэння электраўстановак да электрычнай сеткі; атрымання дазволаў на спецводакарыстанне; прадастаўлення заключэнняў аб адсутнасці ў прадукцыі азонаразбуральных рэчываў; правядзення дзяржаўнай геалагічнай экспертызы.
Андрэй Лявончык падкрэсліў, што ў рамках ажыццяўлення кантролю за навядзеннем парадку на зямлі тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды ў I квартале 2018 года праведзена звыш 10 тысяч кантрольных мерапрыемстваў. Па выніках праверак выяўлена 8,2 тысяч парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.
Пра зянятасць дзяцей у летні перыяд і пра тое, як захаваць іх бяспеку расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. У мінулым годзе ў Гродзенскай вобласці ад уздзеяння вонкавых фактараў загінула 10 дзяцей, сёлета — ужо 9. Сярод прычын такой статыстыкі — бестурботнасць дарослых. Цяпер востра стаіць пытанне гібелі дзяцей у выніку ўтаплення. Летам 2017 года патанула 4 дзіцяці, у гэтым годзе толькі за першы летні месяц у вобласці патанула таксама 4 дзяцяці.
У мінулым годзе ад розных траўмаў загінулі 146 дзяцей. Асноўныя прычыны дзіцячага траўматызму — гэта бытавыя траўмы, атручванне, дарожна-транспартныя здарэнні, патапленне, пажары і падзенні. За апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі, калі дзеці выпадаюць з вокнаў шматпавярховых дамоў. Прычынамі гэтага становяцца як суіцыды, так і недагляд бацькоў.
Віктар Петрукевіч адзначыў, што дарослым трэба быць больш уважлівымі, каб дзеці адчувалі сябе ў бяспецы.
Таксама ў час канікулаў варта, каб непаўналетнія знаходзіліся пад наглядам і не здзяйснялі супрацьпраўных дзеянняў.
Нагадаў прысутным пра пажарную бяспеку намеснік начальніка аддзела Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Бяленка.
Ён адзначыў, што цяпер асабліва вострая праблема пажарнай бяспекі на тэрыторыі лясоў і лясных масіваў. Сёлета ў Дзятлаўскім раёне павялічылася колькасць пажараў у лясах, гэта часта адбываецца з-за неасцярожнасці і безадказнасці людзей. Нягледзячы на складанасці, вінаватых атрымліваецца знайсці, і тады ім пагражае крымінальная адказнасць.
Тэму пра правілы паводзін у лесе ў пажаранебяспечны перыяд падтрымаў дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Ківуля.
Ён патлумачыў, што пры чацвёртым класе пажарнай небяспекі забаронена наведванне лясоў. Да таго ж, у лясах Дзятлаўшчыны ўсталяваны фотарэгістратары, дзякуючы якім работнікі лясгаса ведаюць пра пэўныя парушэнні на тэрыторыі лясоў. Аляксандр Ківуля дадаў, што такі метад захавання парадкаў з’яўляецца адным з дзеючых і дысцыплінуе наведвальнікаў леса.
Пасля выступленняў дакладчыкаў жыхары аграгарадка звярталіся да кампетэнтных асобаў з уласнымі пытаннямі і атрымалі на іх адказы.
Юлія БАКУНОВІЧ
Стоит почитать:
Адзіны дзень інфармавання. Абласная група
Адзіны дзень інфармавання ў КСУП «Слава працы»
Харчовая бяспека краіны. У Дзятлаўскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…
Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…
7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…
Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…