16 жніўня ў Дзятлаўскім раёне праводзіўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

У гімназіі №1 горада Дзятлава працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці Святланай Рахман. На павестку дня былі вынесены тры пытанні: “Меры па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму”, “Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі”, “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці за студзень-чэрвень 2018 года”.

Першае пытанне падрабязна раскрыла Святлана Рахман, якая звярнула ўвагу, што тэма, па якой сёння прыйдзецца гаварыць, – не радасная, нават непрыемная. Тыя лічбы па ўжыванні алкаголю і спірту, па якіх пра Беларусь думаюць у свеце, яшчэ некалькі гадоў таму былі страшныя. Па колькасці ўжывання чыстага спірту на душу насельніцтва Сусветная арганізацыя аховы здароўя ставіла Беларусь на 1-е месца ў свеце, сёлета мы ўжо на 27-ым месцы. Аднак трэба разумець, што гэта толькі статыстыка, а на самой справе лічбы значна вышэйшыя. У Гродзенскай вобласці на 1 ліпеня афіцыйна стаялі на ўліку ў нарколага больш за 23 тысячы грамадзян.

З-за празмернага ўжывання алкаголю ўзнікаюць вялікія праблемы ў плане сацыяльным, сямейным, дэмаграфічным: гэта і захворванні, смяротнасць, інвалідызацыя. Праблема актуальная і праблема цяжка вырашальная.

Што робіць заканадаўства ў гэтым напрамку? Якія меры могуць знізіць небяспеку алкагалізацыі насельніцтва? Ёсць пэўныя заканадаўчыя акты, законы, якія дазваляюць з гэтым змагацца. Так, толькі за паўгода выяўлена каля 18 тысяч фактаў адміністрацыйных парушэнняў, звязаных са злоўжываннем алкаголю.

Святлана Мікалаеўна адзначыла, што адзін з дзейсных сродкаў барацьбы з гэтай праблемай – лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Яшчэ адна з мераў – абмежаванне дзеяздольнасці тых, хто злоўжывае.

На жаль, цяпер існуюць эканамічныя інтарэсы па гандлі спіртнымі напоямі. І тут дзейснай мерай магло б стаць абмежаванне продажу спіртных напояў.

Важна памятаць, што ўсё закладваецца ў сям’і, і бацькі, у першую чаргу, не ўжываючы алкаголь, павінны паказваць станоўчы прыклад дзецям.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксей Якаўчык расказаў пра магчымасці самарэалізацыі беларускай моладзі. Было адзначана, што маладыя людзі ў нашай краіне, у першую чаргу, арыентуюцца на стварэнне шчаслівай сям’і і захаванне здароўя. Вялікая ўвага надаецца адукацыі моладзі, забеспячэнню занятасці, у прыватнасці, у летні перыяд і ў свабодны ад вучобы час. У краіне створана сістэма сацыяльнай падтрымкі адоранай моладзі, надаецца ўвага фарміраванню здаровага ладу жыцця. Міністэрствам адукацыі пачата работа па распрацоўцы Стратэгіі развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі да 2030 года.

Пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна ў прыватнасці за студзень-чэрвень 2018 года расказала галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама Тамара Ляпешка.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации