Адзіны дзень інфармавання. Дзе прыгадзіўся, там не нарадзіўся?

У рамках Адзінага дня інфармавання з калектывам санаторыя “Радон” сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Кухарэвічам.

Раскрыла першае пытанне пра традыцыі беларускага народа, захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Беларусі галоўны спецыяліст аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ала Барысенка. Яна расказала пра мэты Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады, захаванне і развіццё духоўнай спадчыны краіны і нагадала пра брэндавыя культурныя праекты нашага раёна – “Дбайных людзей славім – весела час бавім” і “Зецельскі фэст”.

Пра дыспансерызацыю як метад ранняга выяўлення захворванняў, зніжэння ўзроўню смяротнасці і стабілізацыі дэмаграфічных паказчыкаў у раёнах вобласці, а таксама аб правядзенні вакцынацыі супраць грыпу на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна расказала намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева. Яна патлумачыла, што у рамках дыспансерызацыі ёсць пэўны пералік медыцынскіх абследаванняў у залежнасці ад узросту пацыента. Дыспансерызацыю ўзначальвае ўчастковы тэрапеўт, ён і вызначае, якія абследаванні хвораму неабходна прайсці, каб атрымаць якаснае лячэнне.

Наконт вакцынацыі Інэса Гусева адзначыла, што ў санаторыі “Радон” работнікі добра ведаюць пра важнасць прышчэпак. На бясплатнай аснове прышчапляюцца асобы, якія адносяцца да групы рызыкі па захворванні на грып: дзеці да 3-х гадоў, асобы з хранічнымі захворваннямі і старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, пацыенты з імунадэфіцытам і многія іншыя. Тым, хто не адносіцца да групы рызыкі, рэкамендуецца зрабіць прышчэпку супраць грыпу за кошт уласных сродкаў. Для правядзення вакцынацыі неабходна звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства

Ад прысутных да прадстаўніку Дзятлаўскай ЦРБ паступіла пытанне наконт таго, што часам на праходжанне медыцынскага агляду прыходзіцца траціць шмат часу. Ігар Кухарэвіч прапанаваў разгледзець графікі прыёму дактароў, каб паменшыць сітуацыю з вялікай чаргой. Інэса Гусева ўпэўніла, што ў будучым такая сітуацыя можа стаць прасцей з-за з’яўлення ў Беларусі інстытута доктара агульнай практыкі. Цяпер амаль трэць дактароў-тэрапеўтаў Дзятлаўскай ЦРБ рыхтуюцца да новага метаду прыёму пацыентаў.

Аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка. Адной з асноўных прычын пажараў ён вылучыў чалавечую безадказнасць за сваё жыццё.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за студзень-верасень 2018 года агучыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Так, напрыклад, тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадаркі склаў 97,8%.

Пра нацыянальную прыналежнасць, змяненне нацыянальнасці маці ці бацькі ў пасведчанні аб нараджэнні расказала прысутным начальнік аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Бародзіч. Яна падкрэсліла, што нельга блытаць паняцці “грамадзянства” і “нацыянальнасць”, бо першае вызначаецца па пашпарце, а другое – па паходжанні бацькоў.

Па дадзеных перапісу насельніцтва, на тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш за 130 народаў, таму ёсць шанц не стаць беларусам, калі нарадзіўся ў Беларусі, бо бацькі могуць мець іншую нацыянальнасць нават калі ўсё жыццё пражылі ў адной краіне. Калі чалавек лічыць, што ў запісе акта аб нараджэнні няправільныя звесткі аб нараджэнні яго бацькоў, то ён можа звярнуцца ў аддзел ЗАГС з заявай аб унясенні змяненняў, выпраўленняў і дапаўненняў. У Дзятлаўскім раёне сёлета ўжо састаўлена 20 такіх заключэнняў.

Таксама работнік ЗАГС агучыла, што ў раёне за апошнія 10 месяцаў у раёне памерлі 402 чалавекі. Зарэгістравана 139  нованароджаных дзяцей, а самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак сталі Анастасія, Вікторыя, Ульяна і Аліса, сярод хлопчыкаў аказаліся папулярнымі імёны Максім, Андрэй і Матвей. У гэтым годзе на Дзятлаўшчыне заключаны 102 шлюбы, сярэдні ўзрост нявест – 27 гадоў, жаніхоў – 29 гадоў.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

54 минуты ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

16 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

16 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

17 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

17 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

18 часов ago