Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

Шэраг сацыяльна значных пытанняў быў  разгледжаны ў ходзе сустрэчы спецыялістаў з работнікамі вытворчага прадпрыемства.

Па пытанніЗахаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь” выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка.

У ходзе выступлення былі раскрыты  пытанні па асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках развіцця культуры ў Беларусі, сістэме падрыхтоўкі кадраў, рэалізацыі знакавых сацыяльна-культурных праектаў, забеспячэнні захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і мовы, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, працы з творчай моладдзю, ахове беларускай гісторыка-культурнай спадчыны, значная ўвага надавалася асноўным накірункам інтэрнэт-рэсурсаў і вэб-праектаў у галіне культуры, пашырэнню ўжывання беларускай мовы ў тэле- і радыёэфіры, сродках масавай інфармацыі.

Напрыканцы выступлення ўвага прысутных была скіравана на знакавыя культурныя падзеі краіны ў кастрычніку – снежні 2018 года.

Па пытанні “Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за студзень-верасень 2018 года” выступіў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алег Урбановіч:

– Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту ў студзені-жніўні 2018 года склаў 6,1 млрд. руб.

У сельскагаспадарчых арганізацыях  выраблена прадукцыі на суму 1926,2 млн. рублёў.

Колькасць буйной рагатай жывёлы на 1 кастрычніка 2018 года склала 693,2 тыс. галоў. За 9 месяцаў 2018 года выраблена малака 903,7 тыс. тон. Выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі ў аб’ёме 219,7 тыс.тон.

Ураджай збожжавых і зернебабовых культур склаў  876,8 тыс. тон. Аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю за студзень-верасень 2018 года склаў 3373 млн. руб.

Знешні гандаль ажыццяўляўся са 113 краінамі свету, у тым ліку экспарт – у 95 краін. Больш за 87% экспарту тавараў прыпадае на 5 краін: Расія, Польшча, Літва, Украіна, Казахстан.

У цэлым па вобласці за студзень-жнівень 2018 года атрымана 86,5 млн. рублёў чыстага прыбытку, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 13382,3 млн. рублёў.

З пачатку бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 269,6 тыс. кв. м жылля.

Узровень рэгіструемага беспрацоўя на 1 верасня 2018 года склаў 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

За студзень-жнівень 2018 года намінальная сярэднямесячная заработная плата ў вобласці павялічылася на 18,9% і склала 799,5 руб., у жніўні –  857,6 руб.

З дакладам “Аб становішчы з пажарамі і гібеллю на іх людзей, прымаемых мерах па іх стабілізацыі” выступіў першы намеснік начальніка аддзела МНС Уладзімір Кажала.

Па пытанні “Дыспансерызацыя як метад ранняга выяўлення захворванняў, зніжэння ўзроўню смяротнасці і стабілізацыі дэмаграфічных паказчыкаў у раёнах вобласці” выступіла намеснік галоўнага доктара па медыцынскай часцы Інэса Гусева.

У час сустрэчы ў  работнікаў вытворчага прадпрыемства мелася магчымасць задаць пытанні ўдзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Былі дадзены адказы на хвалюючыя пытанні, адначасова  разглядаліся  магчымасці іх вырашэння.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации