Адзіны дзень галасавання. Равеснікі маладой Беларусі робяць свой выбар

У Беларусі датэрміновае галасаванне перасягнула “экватар”, выбары ўпэўнена падыходзяць да адзінага дня. Сёння ў нашым раёне выбаршчыкаў-равеснікаў краіны на ўчастках чакаў прыемны сюрпрыз.

Таццяна Лыкава, Кацярына Карэнка, Кацярына Іода атрымалі экзэмпляры кнігі “Равеснікі маладой Беларусі”, дзе пра іх ёсць нарысы.

Нагадаем, што кніга – сумесны праект абласнога Савета дэпутатаў, газеты “Гродзенская праўда”, раённых перыядычных выданняў. Яна надрукавана пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і расказвае аб маладых жыхарах Прынёмання, якія нарадзіліся ў першыя гады станаўлення суверэннай Беларусі. “Равеснікі маладой Беларусі” – прадстаўнікі розных прафесій з усіх раёнаў Гродзеншчыны, асобы яркія, смелыя, з патрыятычнай грамадзянскай пазіцыяй. Усяго кніга змяшчае 150 нарысаў і выйшла тыражом 700 экзэмпляраў.

Старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, уручаючы падарункі, адзначыў, што кніга на многія гады застанецца як добрая памяць аб удзеле ў праекце, а нарысы ў ёй стануць выдатным прыкладам для родных, дзяцей, магчыма, унукаў: на каго з землякоў варта раўняцца, да чаго імкнуцца. Старшыня райсавета пажадаў маладым гераіням кнігі быць паспяховымі ў жыцці і прафесіі, сваёй працай і ўчынкамі праслаўляць дзятлаўскі край.

Да віншаванняў Аляксандра Станіслававіча далучылася намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова з падарункамі ад гэтага аб’яднання.

Нашы зямлячкі падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў праекце.

Кацярына Іода, доктар ультрагукавой дыягностыкі санаторыя “Радон”:

Я ганаруся, што наша краіна такая маладая, але паспяховая і працвітаючая, што яна ўзрасціла дастойных грамадзян, тое “прадаўжэнне”, на якое можна разлічваць. Сёння я галасую за стабільнасць і ўпэўненасць у сваёй краіне.

Кацярына Карэнка, загадчыца Парэцкай амбулаторыі Дзятлаўскай ЦРБ:

– Вельмі  кранальна і хвалююча атрымліваць такі падарунак: усведамляеш, што ты становішся часцінкай гісторыі сваёй краіны. Адметна, што ўручэнне адбылося ў час электаральнай кампаніі. Выбары – гэта абавязак кожнага грамадзяніна, які трэба выканаць, бо кожны голас важны. Ён паўплывае на лёс нашай дзяржавы. Мне не абыякавая будучыня Беларусі, таму я і прыйшла прагаласаваць.

Таццяна Лыкава, загадчыца філіяла Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Гезгалы :

– Паўдзельнічаць у праекце было для мяне прыемным, незвычайным, новым. Я люблю сваю прафесію, стараюся работай і творчасцю ўносіць уклад у развіццё Дзятлаўшчыны. Як актыўны грамадзянін, прыйшла аддаць голас за дастойных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў, каб Беларусь працвітала і жыццё ў ёй станавілася лепшым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

4 часа ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

4 часа ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

6 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

6 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

7 часов ago