Сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення адпачывальнікаў да навакольнага асяроддзя.

Памятайце:

адпачывайце ў спецыяльна адведзеных зонах і месцах;

– на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання (у выпадку парушэння – штраф ад 4 да 35 базавых велічыняў);

– паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы або не бліжэй за 30 м ад берагавой лініі, мыццё машын у межах водаахоўных зон не дапускаецца (штраф да 10 базавых велічыняў);

– не пашкоджвайце надглебавы пласт, напрыклад, пратэктарамі шын (у выпадку парушэння – папярэджанне або штраф да 20 базавых велічыняў);

– не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах. Разводзьце іх па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал або жароўню (у выпадку парушэння – папярэджанне або штраф да 50 базавых велічыняў);

– не знішчайце расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабой (штраф да 50 базавых велічыняў);

– не наносьце шкоду жывёлам і раслінам (штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў);

– не разбурайце мурашнікі, птушыныя гнёзды і норы дзікіх жывёлін (штраф да 30 базавых велічыняў);

– прыбірайце за сабой смецце (у выпадку парушэння – штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў).

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации