Адпачынак адпачынкам, а пра вучобу не забывай!

Навучэнкі гімназіі № 1 горада Дзятлава Марына Ломаць і Лізавета Белавус сталі ўдзельніцамі змены “Навуковая экспедыцыя” ў абласным аздараўленчым летніку “Навука-1”, які традыцыйна размяшчаецца на базе Парэцкай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.

Пуцёўку сюды дзяўчынкі атрымалі за высокія вынікі  ў алімпіядным руху па беларускай мове і літаратуры.

Кожны дзень у летніку “Навука-1”  юнакоў і дзяўчат чакалі вучэбныя заняткі, якія праводзілі выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы, школьныя настаўнікі з вопытам падрыхтоўкі алімпіяднікаў, выкарыстоўваючы вузаўскую сістэму навучання: чыталі лекцыі, арганізоўвалі практычныя заняткі, практыкавалі дыскусійныя формы работы.

Арганізатарамі летніка была падрыхтавана для выхаванцаў разнастайная  праграма.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся дзятлаўчанкі.

Лізавета Белавус:

– Нягледзячы на тое, што тут праходзіла падрыхтоўка да алімпіяды, у летніку панавала атмасфера радасці і добрага настрою. Разнастаіць адпачынак дазвалялі спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы, квэсты, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты. Усе юнакі  і дзяўчаты вельмі актыўныя, камунікатыўныя, таму адразу пасля знаёмства з імі зразумела, што сумна не будзе. Я не пашкадавала аб праведзеным часе ў “Навуцы”, таму што набыла шмат сяброў, атрымала сталыя веды і зарадзілася новымі ўражаннямі.

Марына Ломаць:

– У летніку мне асабліва спадабаўся Дзень атрада беларускай мовы, калі мы ўсе разам рыхтавалі для астатніх удзельнікаў змены станцыі з заданнямі па беларускай мове і літаратуры, а ўвечары прадстаўлялі канцэртную праграму. Таксама я прымала ўдзел у ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Вельмі захапляльна прайшла канцэртная праграма “Хвіліна славы”, дзе кожны жадаючы змог паказаць сябе: прадэмастраваць свае здольнасці ў выкананні песні, танца, дэкламацыі верша. Наш атрад прымаў удзел у гульні “Што? Дзе? Калі?”. На жаль, час летняй змены праляцеў вельмі хутка, але застанецца ў маім сэрца надоўга.

Урачыстае закрыццё змены было насычана музыкай, вяселлем, гумарам. Усе ўдзельнікі аб’ядналіся ў адзіную сям’ю  і, нягледзячы на сум растання, паабяцалі ў наступным годзе сустрэцца зноў. Час адпачынку і перазагрузкі прайшоў.

Аксана ВАНЧУК,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

50 минут ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

60 минут ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

1 час ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

2 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

2 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

2 часа ago