Адлік дзейнасці пачало абласное аддзяленне партыі “Белая Русь”

31 ліпеня ў Гродне прайшла ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”.

Яе ўдзельнікамі сталі і дзятлаўчане, а ўсяго на форуме прысутнічалі 83 дэлегаты з розных куткоў Прынёманскага рэгіёна.

Было адзначана, што ў нашай краіне прадаўжае развівацца партыйнае будаўніцтва і да партыі “Белая Русь” далучаецца ўсё больш неабыякавых людзей, гатовых абараняць інтарэсы сваёй дзяржавы.

Як падкрэсліў старшыня рэспубліканскага партыйнага аб’яднання Алег Раманаў, Беларуская партыя “Белая Русь” цэнтральная ў партыйным спектры краіны. Задача абласнога аддзялення заключаецца ў тым, каб партыйная работа была наладжана на рэгіянальным узроўні, каб кожны чалавек у сваім раёне, горадзе мог, па-першае, уступіць у партыю па месцы жыхарства, а па-другое, што самае галоўнае, – рэалізаваць актыўнасці, важныя не толькі для краіны, але і для асобнага рэгіёна”.

Старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення партыі “Белая Русь” на канферэнцыі абраны намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк.

У час форуму таксама былі ўручаны пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі мясцовых аддзяленняў партыі і партыйныя білеты членам вышэйшага палітсавета і лідарам раённых партый. Прагучала ўпэўненасць у тым, што дзейнасць БП “Белая Русь” набудзе ўсебеларускі характар і перарасце ў сапраўдны народны рух, які злучыць у адзінай справе ўсіх неабыякавых грамадзян нашай рэспублікі.

Сваімі думкамі на гэты конт падзялілася і старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення БП “Белая Русь”, удзельніца абласной устаноўчай канферэнцыі Марына Лашкоўская:

– Лічу сустрэчу ў Гродне сапраўднай гістарычнай падзеяй, бо з яе пачынае сваё “летапісанне” і дзейнасць партыя “Белая Русь” Прынёманскага рэгіёна.

Перад кагортай аднадумцаў, якія ўвайшлі ў гэта рэспубліканскае палітычнае аб’яднанне, стаіць важная задача па інфармаванні грамадскасці аб дзейнасці новага палітычнага органа, таму, бясспрэчна, кожны член партыі павінен ведаць яе статут, мэты і задачы. У бліжэйшай перспектыве ўжо як палітычны орган мы збіраемся актыўна паўдзельнічаць і ў электаральных кампаніях 2024 і 2025 гадоў.

Важна адзначыць, што БП “Белая Русь” у першую чаргу будзе адстойваць інтарэсы дзяржавы, сярод цэнтральных яе задач, паколькі Беларусь вядзе сацыяльна арыентаваную палітыку, абазначаны клопат аб простых людзях у розных сферах іх жыцця. Удзельнікі партыі павінны ўнікаць у праблемы грамадзян і вырашаць іх, абараняць інтарэсы звычайных людзей. Так, праяўленнем партыйнай дзейнасці ў паўсядзённым жыцці я лічу менавіта імкненне прыходзіць на дапамогу ў невялікіх з палітычнага пункту гледжання, але важных для простых грамадзян пытаннях.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі аўтара і grodnonews.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

4 минуты ago

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

3 часа ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

19 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

19 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

20 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

23 часа ago