У час правядзення прамой тэлефоннай лініінатарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха адказала на пытанні, якія паступілі ад грамадзян.
Пытанне: мая мама па завяшчанні пакідае мне сваю маёмасць. Ці праўда, што 25 працэнтаўусё роўна адыдзе маёй сястры, якая з’яўляецца пенсіянеркай?
Адказ: гэта так. Гаворка ідзе аб абавязковай долі ў спадчыне, на якую могуць прэтэндаваць дзеці да 18 гадоў або непрацаздольныя дзеці,муж (жонка) і бацькі спадчынадаўца. Незалежна ад зместу завяшчання яны атрымаюць у спадчыну не менш за палову долі, якая належала б кожнаму з іх пры атрыманні яе па законе.
Пытанне: я з’яўляюся акцыянерам аднаго з прадпрыемстваў. Што ў будучыні будзе з акцыямі і дывідэндамі? Ці атрымаюць мае дзеці акцыі пасля маёй смерці?
Адказ: акцыі і дывідэнды пяройдуць спадчыннікам. Акцыі – гэта рухомая маёмасць, і іх таксама можна адчужаць або атрымліваць па спадчыне па законе або завяшчанні. Пасля пераафармлення акцый спадчыннік атрымлівае права на ўсе належныя дывідэнды.
Пытанне: пры рэгістрацыі па месцы жыхарства маленькага сына ў пашпартным стале запатрабавалі на гэтанатарыяльную згоду былога мужа. Ці можа ён скласцітакі дакумент без указання канкрэтнага адраса, каб яго можна было выкарыстоўваць у будучыні?
Адказ: нельга. У адпаведнасці з заканадаўствам у згодзе на рэгістрацыю па месцы жыхарства ўказваецца адрас жылога памяшкання або памяшкання для часовага пражывання. Таму такую згоду без указання адраса натарыус не засведчыць. Калі неабходна ўрэгуляваць пытанні пражывання непаўналетняга дзіцяці на будучыню, то гэта магчыма зрабіць шляхам заключэння пагаднення аб дзецях.
Пытанне: мы з мужам будуем жыллё, вялікую дапамогу аказваюць мае бацькі. Ці можна цяпер аформіць шлюбны дагавор, у якім будзе вызначана, за кім застанецца жыллё?
Адказ: шлюбны дагавор – гэта пісьмовае пагадненне асоб, якія ўступаюць у шлюб, або мужа і жонкі аб вызначэнні іх асабістых маёмасных і немаёмасных правоў і абавязкаў як у перыяд шлюбу, так і пасля яго скасавання, якое падлягае натарыяльнаму засведчанню. У такім дагаворы могуць быць вызначаны ўмовы адносна рэжыму агульнай сумеснайуласнасці мужа і жонкі шляхам устанаўлення долевай уласнасці або ўласнасці кожнага з іх на ўсю маёмасць, а таксама на асобныя яе віды.
Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga