Пытанне: як даведацца, ці пакінуў завяшчальнік завяшчанне? Калі яно згублена, хто можа атрымаць дублікат і колькі гэта будзе каштаваць?

Адказвае натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:

– Звесткі аб завяшчанні выдаюцца завяшчальніку пры жыцці, а пасля яго смерці – жонцы (мужу), бацькам, усынавіцелям, дзецям, у тым ліку ўсыноўленым, унукам, родным братам і сёстрам, дзядулю, бабулі, асобе, на імя якой складзена завяшчанне.

Атрымаць інфармацыю аб наяўнасці завяшчання можна пры афармленні спадчынных правоў або ў натарыуса. Пры гэтым неабходна будзе прадаставіць дакументы, якія сведчаць асобу, пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка, факт смерці спадчынадаўца і роднасных адносін.

Дублікат завяшчання можа атрымаць сам завяшчальнік, а пасля яго смерці – названыя спадчыннікі, а таксама выканаўца завяшчання. У выпадку смерці спадчынніка дублікат завяшчання можа быць выдадзены яго спадчыннікам. Натарыусу неабходна будзе прадаставіць вышэйуказаныя дакументы.

Натарыяльны тарыф за выдачу дубліката складае адну базавую велічыню. Пенсіянеры, інваліды I або II групы вызваляюцца ад дадзенай выплаты ў памеры 50 %.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации