“Адгадай мелодыю” па-дзятлаўску

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сталі ўдзельнікамі шоу-праграмы “Адгадай мелодыю”.

Конкурс ладзіўся ў рамках работы аб’яднання “Крыніца натхнення”, што функцыянуе на базе сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Артысты падрыхтавалі для сваіх гасцей цікавую, багатую на музычныя іспыты гульню, вядучай якой выступіла Марына Варган.

Праз адборачны тур “Адгадай песню па апісанні” яна вылучыла ўдзельнікаў шоу-праграмы, якім належала пазмагацца за званне лепшага ў трох турах: “Адгадай мелодыю”, дзе асаблівыя людзі дэманстравалі свае веды аб музычных кампазіцыях і іх выканаўцах, “Песенны батл”, які выявіў сярод іх найбольш паспяховых выканаўцаў песень, і гульні з гледачамі “Адгадай танец”. Апошні іспыт дазволіў гледачам таксама “зарабіць” памятныя сувеніры за правільныя адказы.

Званне “самага эрудзіраванага” ў музычным свеце і бясспрэчную перамогу па выніках трох тураў конкурснае журы прысудзіла Анатолю Кецю.

– Шоу-праграма атрымалася проста цудоўнай і вельмі спадабалася ўсім нам, – падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік. – Дзякуем арганізатарам сапраўднага музычнага шоу за станоўчыя эмоцыі, цёплую атмасферу і ўважлівыя адносіны да асаблівых людзей.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадаставіла Алена КАЛЮЦІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

5 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

6 часов ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

6 часов ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

7 часов ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

23 часа ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

23 часа ago