Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзіць падбор кандыдатаў і афармленне асабовых спраў для паступлення ў:
– Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях “правазнаўства” (аператыўна-вышуковая дзейнасць і адміністрацыйна-прававая дзейнасць), “эканамічнае права”;
– Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспубліка Беларусь – “прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі”, “прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці”.
Тэрмін навучання 4 гады.
Умовы паступлення: тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па наступных прадметах:
– дзяржаўная мова (беларуская або руская);
– замежная мова;
– грамадазнаўства.
Патрабаванні да абітурыентаў: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
Неабходныя ўмовы:
– наяўнасць агульнай сярэдняй, прафтэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
– абітурыенту ў год паступлення павінна споўніцца 17 гадоў, але не больш за 25 гадоў;
– адсутнасць судзімасці;
– прыдатнасць да праходжання службы па стане здароўя, добрая фізічная падрыхтоўка.
Больш падрабязна з парадкам прыёму ва УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных
спраў Рэспублікі Беларусь” можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце: www.amia.by; www.rovd.by. Азнаёміцца з парадкам прыёму ва УА “Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь” – на інтэрнэт-сайце: www.institutmvd.by; www.rovd.by .
Даведкі аб паступленні і афармленні дакументаў можна атрымаць па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13, каб. № 17 або № 20 (група кадраў Дзятлаўскага РАУС), тэлефоны: 2-10-34, 8-029-6095528 (А1).
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga