Аддаць свой голас за кандыдата ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчыя ўчасткі Дзятлаўшчыны прыходзяць людзі рознага ўзросту, а самае галоўнае – усе з добрым настроем.
У галасаванні прыняў удзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:
– Лічу выбары вельмі важнай падзеяй. Народ выбірае дэпутатаў для таго, каб яны цесна узаемадзейнічалі з насельніцтвам, вылучалі ініцыятывы для паляпшэння якасці жыцця, аказвалі рэальную дапамогу людзям. У нашым раёне мы стараліся стварыць святочную атмасферу на ўсіх выбарчых участках. Думаю, людзі тут не толькі аддаюць голас за абранага кандыдата, але і адпачываюць: ёсць магчымасць паслухаць музыку, схадзіць у буфет, сустрэцца са знаёмымі.
Старшыня райвыканкама павіншаваў усіх з важнай падзеяй і пажадаў паспяховай і плённай працы выбарчай камісіі. Выконваючы неабходныя працэдуры, кіраўнік раёна апусціў бюлетэні ў скрыню.
Пасля старшыня райвыканкама зайшоў у буфет, скарыстаўся прапановаю медыкаў памераць ціск.
Юлія БАКУНОВІЧ
Читайте также:
На Дзятлаўшчыне адкрыліся ўчасткі для галасавання