Адна з формаў працаўладкавання інвалідаў – гэта іх адаптацыя да працоўнай дзейнасці.

Пры гэтым важна памятаць, што будуецца яна на індывідуальным падыходзе: найперш улічваюцца псіхафізічныя асаблівасці такога беспрацоўнага, яго медыцынскія паказанні да працы, адукацыйны ўзровень, наяўнасць прафесійных навыкаў і асабістыя пажаданні. Адаптацыя інвалідаў – гэта мерапрыемствы, скіраваныя на:

– набыццё і ўдасканаленне інвалідамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў з улікам атрыманай ці наяўнай у іх спецыяльнасці (прафесіі);

– набыццё, аднаўленне і развіццё працоўных здольнасцяў і замацаванне іх у працэсе працоўнай дзейнасці;

– павышэнне канкурэнтаздольнасці інвалідаў на рынку працы;

– працаўладкаванне ў адпаведнасці з атрыманай або наяўнай спецыяльнасцю (прафесіяй).

Ажыццяўляцца яна можа ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў, а таксама ў індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – наймальнікаў) на тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года. Фінансаванне мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў выглядзе выдзялення наймальнікам грошай на набыццё абсталявання, матэрыялаў, спецадзення, кампенсацыю выдаткаў па аплаце працы інвалідаў.

Для атрымання дадзенай кампенсацыі наймальнікі штомесяц павінны прадастаўляць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне даведку аб выдатках на аплату працы інвалідаў з указаннем перыяду, за які налічана заработная плата.

Даведка: у названыя выдаткі ўключаюцца налічаная заработная плата за фактычна адпрацаваны час і выкананую работу, сумы сярэдняга заробку, які захоўваецца за час працоўнага водпуску, грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны водпуск, сумы абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і страхавых узносаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Па больш падрабязную інфармацыю наконт адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці можна звяртацца ва ўпраўленне на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб. 7-8. Тэлефоны для даведак: 2-27-01, 3-39-23.

Ірына БАРАВІК,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago