Ад веладарожак – да аграсядзібаў: абмеркавалі развіццё турызму

Прайшлі рабочыя пасяджэнні ў намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Кухарэвіча па пытаннях развіцця турызму ў Дзятлаўскім раёне.

На працягу двух дзён у іх прынялі ўдзел прадстаўнікі санаторных установаў і ўласнікі аграсядзібаў раёна.

Як прыцягнуць турыстаў і прывабна прадставіць турыстычны патэнцыял Дзятлаўшчыны? Гэта пытанне павінна вырашацца калектыўна, комплексна і сістэмна ўсімі зацікаўленымі службамі, лічаць супрацоўнікі сектара спорту і турызму.

Сярод пытанняў, якія павінны быць вырашаны ў бліжэйшыя гады, – рэканструкцыя пад’язных шляхоў да санаторыяў, стварэнне новых веладарожак усюды, дзе гэта магчыма, з’яўленне спецыяльных месцаў для стаянкі турыстычнага транспарту і, нарэшце, рэклама турыстычных паслугаў нашага раёна для наведвальнікаў санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”. Сёння на Дзятлаўшчыне больш за 20 турыстычных маршрутаў разнастайнай накіраванасці. Сярод іх – пешыя, аўтобусныя, веламаршруты і водныя, байдарачныя, асабліва папулярныя летам. Ужо сёлета іх можна прапанаваць арганізаваным групам турыстаў, аднак актуальным пытаннем застаецца з’яўленне ў раёне спецыялізаванага турыстычнага транспарту і атрыманне ліцэнзіі на турыстычныя перавозкі.

Сустрэча з уласнікамі аграсядзібаў прайшла ў фармаце выступленняў і абмеркаванняў, гаспадары прыватнага турыстычнага бізнесу выказалі свае заўвагі і прапановы, бачанне далейшага супрацоўніцтва з раённай уладай.

– Для эфектыўнага развіцця аграэкатурызму ў раёне ўладальнікі аграсядзібаў, сённяшнія канкурэнты, павінны аб’яднацца і настроіцца на актыўнае ўзаемадзеянне і ўзаемную рэкламу, – звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Ігар Кухарэвіч. – Супрацоўніцтва з работнікамі культуры дапаможа суб’ектам турыстычнага бізнесу зрабіць свае пачынанні каларытнымі, эксклюзіўнымі. Усе аграсядзібы будуць уключаны ў карты і турыстычныя маршруты Дзятлаўшчыны.

Развіццё агратурызму – інвестыцыі ў падтрыманне населеных пунктаў, дзе размешчаны яго аб’екты, – гучала як лейтматыў сустрэчы.

Загадчык сектара спорту і турызму Дзмітрый Ёда адзначыў, што да канца года пройдзе раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу аграсядзібаў “Пазнай Беларусь”, які адначасова стане маніторынгам дзейнасці прадпрымальнікаў.

– Аграсядзібы павінны засяродзіцца на аказанні турыстычных паслугаў, мець свой каларыт, індывідуальнасць, а не стаць банальна месцам для арэнды і правядзення банкетаў, – агучыў ён ідэю развіцця агратурызму ў краіне.

Спецыяліст “Белаграпрамбанка” пазнаёміла прысутных з умовамі, на якіх бізнесмены могуць атрымаць фінансавую падтрымку для развіцця бізнесу. Са свайго боку, раённы аддзел культуры прапанаваў гаспадарам аграсядзібаў шырокі спектр забаўляльных паслугаў ад дзіцячых святаў да народных гульнявых праграм і выступлення аўтэнтычных калектываў.

Сярод прапановаў, якія выказалі ў час пасяджэння прыватныя прадпрымальнікі, стварэнне і прасоўванне адзінага для ўсіх аграсядзібаў Дзятлаўшчыны сайта, які можна будзе лёгка знаходзіць праз пошукавую сістэму. Сярод іншага быў агучаны шэраг бытавых і заканадаўчых пытанняў, якія ім не пад сілу вырашыць без дзяржаўнай падтрымкі.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago