Падзеі
1 min read
609

Ад шчырага сэрца

30 декабря, 2017
0

Напярэдадні Новага года члены пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” разам з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі да ветэранаў працы: былой настаўніцы Норцавіцкай васьмігадовай школы – Гладкай З.С., настаўніцы Раклевіцкага  дзіцячага сада-базавай школы  – Кардаш А.С., а таксама былых тэхнічных работнікаў –  Базай І.І., Юргель З.Ф., Максімук А.А. Шчодрымі, цёплымі словамі яны павіншавалі былых калег з надыходзячымі святамі –Новым годам і Калядамі. Пажадалі моцнага здароўя, добрага настрою, здзяйснення жаданняў.

На памяць аб сустрэчы засталіся не толькі добрыя ўражанні, прыемныя ўспаміны, але і салодкія падарункі.

Гаўрош Ларыса,
старшыня  пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання  “БСЖ” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации