Упершыню на “Зецельскім фэсце” былі арганізаваны два яркіх конкурса, галоўнымі ўмовамі для ўделу ў якіх, была наяўнасць самых юных членаў сямей – дзетак якія яшчэ поўзаюць або нядаўна навучыліся хадзіць.
Навінкамі 2020 года сталі конкурс-дэфіле дзіцячых калясак “Мая каляска – проста казка” і восеньскі “Забег паўзункоў”.
Тры цюнінгованыя дзіцячыя “экіпажы” выехалі на галоўную пляцоўку фестывалю. Бацькам былі прапанаваны некалькі тэмаў для ўпрыгажэння дзіцячых транспартных.
Сям’я Цяцерыных аформіла свой экіпаж у стылі “Нацыянальны каларыт”, а яго маленькая пасажырка Аліна апранула нацыянальны касцюм беларусачкі.
Сям’я Каляда выбрала стыль “Каляска-казка”, таму матуля выступіла ў ролі каларытнай Бабы-Ягі, а ў “хатцы на курыных ножках” выехаў Андруша-сынок.
“Самай абаяльнай і чароўнай” для ўдзелу ў конкурсе стала маленькая Марыя Александровіч. Яе матуля ўсяго за некалькі гадзін упрыгожыла каляску паветранымі шарамі і тканінай.
Журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцу конкурсу. Вырашылі, што самы складаны і адметны “цюнінг” каляскі быў у сям’і Каляда, якой і дастаўся галоўны прыз. Салодкія падарункі атрымалі астатнія ўдзельнікі конкурсу.
Для “Забегу паўзункоў” у сонечным куточку сквера каля помніка Дварчаніну абсталявалі пляцоўку з дзвюма зручнымі дарожкамі. Праўда, маленькія спартсмены не адразу разумелі, чаго ад іх хочуць дарослыя. Даводзілася заманьваць іх яркімі надзіманымі шарамі, цацкамі і просьбамі клоўнаў-вядучых. Тым не менш, усе дзеткі дапаўзлі да фінішу і, нягледзчы на вынік на сякундамеры, атрымалі салодкія падарункі і прызы. Свае сілы ў конкурсе выпрабавалі юныя Віктар Шундрык, Марыя Александровіч, Ульяна і Арцём Бяліда, Аліна Цяцерына, Данііл Падроба.
На фестывалі сямейнага адпачынку працавалі і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі.
Музычная – “Скрыжаванне мастацтваў” – на цэнтральнай плошчы сабрала знаўцаў песень, аматараў танцаў і бурымэ, дзе дзятлаўчане маглі назіраць спаборніцтва сярод сем’яў «Угадай мелодыю». Каля помніка Дварчаніну свае сямейныя 3D-дворыкі дэманстравалі аматары вырабаў з кардона і паперы. У гарадскім скверы самыя спрытныя, уважлівыя і згуртаваныя прынялі ўдзел у сямейным шоу “Вясёлка творчасці”.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ,
Ірына СТЫРНІК,
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…