Ад Брэсцкай крэпасці да Бярэсця

Старэйшае пакаленне ведае, якой цаной беларусам дастаўся мір і дабрабыт, а таму многія мерапрыемствы Года міру і стварэння ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна мелі патрыятычную скіраванасць.

Адным з іх была паездка ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Знаёмства з ёй пачалося з галоўнага ўвахода “Зорка”, затым дзятлаўчане пабачылі парахавыя склады і ваенную тэхніку, Белы палац, Холмскія вароты, пабывалі каля знакамітай кампазіцыі “Смага”, Штыка-абеліска, Вечнага агню, зайшлі ў Свята-Мікольскі гарнізонны храм.

Удзельнікам экскурсіі пашчасціла папрысутнічаць пры змене ганаровага каравула з ліку лепшых навучэнцаў брэсцкіх школ, якія нясуць адказную вахту каля Вечнага агню ў памяць аб абаронцах крэпасці. Хвілінай маўчання памяць аб загінулых ушанавалі і госці з Дзятлаўшчыны.

Вельмі хвалююча было чытаць пакінутыя на сценах цытадэлі пасланні абаронцаў, якія змагаліся за Радзіму да апошняй кроплі крыві. З цікавасцю пабачылі абмундзіраванне і зброю савецкіх воінаў, адчулі дух той слаўнай эпохі, абмеркавалі, наколькі важна сучаснікам не забываць аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны, перадаваць гістарычную памяць з пакалення ў пакаленне, каб дзеці і ўнукі цанілі тое, што заваявана, пабудавана і створана іх продкамі дзеля шчаслівай будучыні.

Пасля экскурсіі па Брэсцкай крэпасці дзятлаўчане наведалі яшчэ і ўнікальны археалагічны музей “Бярэсце”. Гэта філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адкрыты ў 1982 годзе на месцы раскопак. Знаходкі археолагаў сведчаць аб тым, што адбывалася ў гэтых мясцінах прыкладна ў ХІІІ стагоддзі. У час раскопак, якія праходзілі з канца 60-х гадоў, было знойдзена старажытнае гарадзішча – пасяленне славян-заснавальнікаў будучага Брэста. Вельмі цікава было пабачыць астаткі драўляных збудаванняў і вуліц, вымашчаных дрэвам. Як расказалі супрацоўнікі музея, усё гэта было закансервавана спецыяльным растворам, каб захаваць ад разбурэння. Уздоўж размешчаны яшчэ і экспазіцыі са знаходкамі з гарадзішча, якія сведчаць аб побыце тагачасных яго жыхароў.

Наведвальнікі аддзялення атрымалі важкі зарад станоўчых эмоцый, а некаторыя наогул зазначылі, што пабывалі з экскурсіяй у Брэсце ўпершыню.

Алена ЯКАЎЧЫК,
спецыяліст аддзялення ЦСАН горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

49 минут ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

3 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

3 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

4 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

4 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

4 часа ago