АЧС: пагроза застаецца

Афрыканская чума свіней – пагроза свінагадоўлі краіны і беларускай вёсцы. Выкананне гэтых рэкамендацый дапаможа не дапусціць пранікнення віруса АЧС на асабісты падворак і захаваць пагалоўе свіней у вашай гаспадарцы.

 Афрыканская  чума свіней – высокозаразная інфекцыйная хвароба свойскіх і дзікіх свіней, незалежна ад іх полу, узросту і пароды, якая выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя.

Вірус афрыканскай чумы валодае высокай устойлівасцю да розных хімічных і фізічных фактараў, таму можа доўга захоўвацца ў знешнім асяроддзі і прадуктах харчавання. У ахалоджаным мясе вірус захоўваецца да 150 дзён, у замарожаным мясе –да 1000 дзён, у вэнджаных вырабах – да 6 месяцаў, у трупах жывёлін – да 10 тыдняў.

Асноўнай крыніцай узбуджальніка АЧС у дзікай прыродзе з’яўляюцца дзікі і аргасавыя кляшчы. З арганізма хворых жывёлін вірус вылучаецца ў знешняе асяроддзе з фекаліямі, мачой, слінай.

Асноўнымі шляхамі перадачы і заражэння вірусам з’яўляюцца прамы кантакт, праз кроў, трупы загінуўшых жывёлін, скормліванне адходаў, якія ўтрымліваюць вірус АЧС, прадметы догляду. Пераносчыкамі віруса АЧС з’яўляюцца таксама грызуны, крывасмактальныя насякомыя і чалавек. Чалавек пасля наведвання лесу можа занесці вірус АЧС на асабісты падворак на вопратцы і абутку.

Афрыканская чума развіваецца імкліва. Ад пападання віруса ў арганізм да праяўлення клінічных прыкмет захворвання праходзіць да 10 дзён. Смерць жывёліны наступае на 1-5ы дзень, радзей – пасля 10-га дня. Першымі прыкметамі захворвання з’яўляюцца адмова жывёлін ад корму і павышэнне тэмпературы цела да 42 градусаў. Характэрнымі прыкметамі таксама з’яўляюцца ірвота, прыгнечаны стан жывёліны, смага. Можа наступіць параліч задніх канечнасцяў, крывавы панос, крывавыя выдзяленні з носу. На скуры ўнутранай паверхні сцёгнаў, на жываце, шыі, на пятачку і хвасце з’яўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы.

Захворванне лячэнню не паддаецца. Акрамя таго, лячыць АЧС забаронена. Вакцыны супраць дадзенага захворвання дагэтуль не распрацаваны.

Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

– асабістыя падсобныя гаспадаркі павінны быць агароджаны;

– забараняецца скормліваць жывёлінам харчовыя адходы, якія змяшчаюць     кампаненты жывёльнага паходжання;

– утрымліваць жывёлін належыць толькі ў хлявах, для догляду свіней  трэба прадугледзець асобную спецыяльную вопратку і абутак;

– трэба прадухіліць пранікненне ў памяшканне грызуноў і дзікіх птушак, не дапускаць размнажэння мух;

– нельга набываць свіней і прадукты забою свіней у нявызначаных для гэтага месцах;

– усе віды кормаў, што выкарыстоўваюцца для кармлення свіней (бульба, буракі, гарбузы, зернесумесі і іншае) павінны быць падвергнуты тэрмічнай апрацоўцы (кіпячэнню);

– для кармлення свіней варта карыстацца канцэнтраванымі кармамі, набытымі праз сістэму Белкаапсаюза і іншыя дзяржаўныя гандлёвыя сеткі;

– забаронены надворны забой і рэалізацыя свініны без правядзення перадзабойнага агляду і ветэрынарна-санітарнай экспертызы мяса і прадуктаў забою спецыялістамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы.

Належыць неадкладна паведамляць аб усіх выпадках захворвання і гібелі свіней, а таксама аб выяўленні трупаў дзікоў у дзяржаўную ветэрынарную службу або мясцовы выканаўчы камітэт.

Б. КУЛЕШ,

галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна

administrator

Recent Posts

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

1 час ago

Віншаванні прымалі работнікі гандлю Дзятлаўшчыны

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня работнікаў гандлю на Дзятлаўшчыне віншаванні прымалі супрацоўнікі гэтай сферы. Тым,…

1 час ago

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

2 часа ago

В Гродно судэксперты помогли женщине доказать материнство

Гродненские судэксперты помогли установить материнство женщине, которая родила дочь дома, сообщили в управлении Государственного комитета…

2 часа ago

Осторожно, грозы: РОЧС предупреждает дятловчан о непогоде…

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

Актуальнае меркаванне. Своечасовае, якаснае, бяспечнае жніво – складальнік харчовай бяспекі краіны

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

2 часа ago