11 сакавіка ў вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта “Народнаму скарбу-век векаваць” пройшоў абрад “Гуканне вясны”.

Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага гуртка “Званочкі” Дома фальклора вёскі Студзераўшчына ДУК “Дзятлаўскi РЦКiНТ” з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак – гукаць вясну.

На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.

Алiна Мiшчук,
мастацкi кiраунiк народнага фальклорнага гурта в. Студзераушчына

About Author
administrator
View All Articles

2 Комментарии

  • Молодцы, что чтите традиции предков.
    Какой интересный обряд.

  • Вельмі рада, што фальклорная спадчына вёскі Студзераўшчына перадаецца маладому пакаленню. Значыць, народная песня будзе жыць!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации