Аксана Внук, індывідуальны прадпрымальнік па рамонце вадкакрысталічных тэлевізараў, ноўтбукаў, камп’ютараў.

— Прадпрымальнікам з’яўляюся з 2011 года. Наш бізнэс можна назваць сямейным, бо я выконваю абавязкі дырэктара і бухгалтара, мой муж — майстра па рамонце і праграміст.

Паколькі жывём у час тэхнічнага прагрэсу, тэлевізары і камп’ютары ёсць амаль у кожнага, і іх неабходна абслугоўваць, а таму кліентаў хапае. Працуем не толькі ў Дзятлаўскім, але і ў Лідскім раёне. За дзень нам звычайна паступаюць 2-3 заказы.

Нягледзячы на падпісанне прэзідэнтам Дэкрэта №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, перайсці на дзейнасць без рэгістрацыі з выплатай адзінага падатку не плануем. Для гэтага ёсць шэраг прычынаў. Па-першае, з нядаўняга часу падатак, які плацім, і так значна знізіўся. Па-другое, заяўны прынцып не прадугледжвае прыцягнення наёмных работнікаў. Па-трэцяе, працуючы як ІП, мы робім адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, тым самым ствараючы сабе пенсійныя назапашванні. Фізічныя асобы такіх адлічэнняў не робяць.

Згодна з Дэкрэтам №7, такія віды работ, як аказанне грамадзянам паслугаў па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютарнага і перыферыйнага абсталявання, навучанні рабоце на персанальным камп’ютары ўвайшлі ў пералік тых, якія можна здзяйсняць без рэгістрацыі ў якасці ІП, заплаціўшы адзіны падатак. Аднак мы не чакаем сур’ёзнай канкурэнцыі з боку самазанятых асобаў. Цяпер і сярод індывідуальных прадпрымальнікаў у нас мала канкурэнтаў.

Майстры па рамонце і праграмісты з вуліцы не прыходзяць, таму мы ў гэтым сэнсе спакойныя.

Мяркуем, што і надалей у нашым сегменце паслугаў асаблівай актыўнасці не будзе. Цяпер адзначаецца праблема з добрымі спецыялістамі ў многіх сферах, а чалавек, які працуе на сябе, павінен быць сур’ёзным, граматным, надзейным, каб займець кліентаў. Людзі, якія звяртаюцца да спецыяліста, чакаюць ад яго станоўчых вынікаў работы. Старанна працуючы ў невялікім горадзе, як наш, можна стварыць сабе добрую рэпутацыю, тады людзі і без рэкламы, па рэкамендацыі знаёмых будуць звяртацца па дапамогу.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации