У Дзятлаўскім райвыканкаме адбылося абмеркаванне праекта “Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Дзятлаўскага раёна”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна і зацікаўленых службаў.
Праект, падрыхтаваны ўнітарным прадпрыемствам “Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва” па заданні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, прэзентавала вядучы інжынер інстытута Таццяна Русаненка.
Праект прадугледжвае тэрытарыяльную арганізацыю раёна, якая паспрыяе ўстойліваму і канкурэнтаздольнаму функцыянаванню яго тэрыторый і населеных пунктаў, павышэнню эфектыўнасці кіравання. Дакумент дапаможа наладзіць ўзаемазвязанае функцыянаванне раёна, горада Дзятлава, пасёлкаў Наваельня і Казлоўшчына.
Рэалізацыя праекта прадугледжана ў два этапы – да 2025 і да 2035 года.
Па завяршэнні даклада былі абмеркаваны яго ключавыя моманты, прысутныя атрымалі копію праекта, каб дэталёва пазнаёміцца з ім. На працягу месяца дакумент будзе дапрацаваны з улікам заўваг і дапаўненняў ад дзятлаўчан і зацверджаны.
Наталля АВЯРЧУК
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…