У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”, якая скіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры прайшоў навучальны семінар для прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна і членаў назіральных камісій.

Узначаліў яго намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кухарэвіч.

З удзельнікамі семінара абмяркоўваліся пытанні правядзення пажарна-прафілактычнай работы, методыкі абследавання жылога сектара і прадухілення правапарушэнняў.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка звярнуў увагу прысутных на ўзаемадзеянне і ўзаемаабмен інфармацыяй паміж суб’ектамі прафілактыкі раёна, давёў патрабаванні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі ў жылым сектары, нагадаў аб захаванні мераў бяспекі ў дамах.

Акрамя гэтага, з актуальнай інфармацыяй выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскай энергагазінспекцыі, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, доктар-псіхатэрапеўт і нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ.

Мерапрыемства дазволіла не толькі абмеркаваць існуючыя праблемныя пытанні, але і выпрацаваць прыярытэтныя напрамкі ў далейшай рабоце.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации