У Год беларускай жанчыны падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны аб’яднала агульная тэматыка “Жаночых рук хараство”. Цэнтральнай тэмай дзятлаўскага падворка стаў праект раённай газеты “Перамога” “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”, прысвечаны ў тым ліку выдатным працаўніцам сельскай гаспадаркі раёна. Яны гадуюць, абараняюць ад шкоднікаў і непагоды, убіраюць на палях хлеб, павышаюць надоі, смачна кормяць хлебаробаў або зберагаюць і падлічваюць важкі ўраджай. Яны кожны дзень здзяйсняюць працоўны подзвіг, пры гэтым застаючыся любячымі, клапатлівымі матулямі і добрымі гаспадынямі.
Ім прысвечана кніга-інсталяцыя, якая займае на нашым падворку цэнтральнае месца і расказвае аб гераінях гэтага года. Таксама на дзятлаўскім падворку раскажуць аб прафесіі агранома-хіміка, будуць здзіўляць фотазонамі і дэгустацыямі ад прадпрыемстваў раёна, народным каларытам і лепшымі песнямі.
Людзі, нераўнадушныя да ўсяго аўтэнтычнага беларускага, будуць мець магчымасць далучыцца да майстар-класаў ад вядомых майстроў і артыстаў раёна. Яны расказалі, з якім настроем прыехалі на “Дажынкі” і якія цікавінкі прывезлі.
Андрэй Добыш:
– Я сам неаднаразова быў на абласных “Дажынках” як артыст і ўдзельнік творчых калектываў “Мара”, “Суседзі”. Сёлета ў мяне асаблівая місія: разам са сваімі падапечнымі – дзіцячым ансамблем шумавых інструментаў “Дварэцкія пацешкі” мы з’яўляемся ўдзельнікамі святочнага шэсця “Моц зямлі – моц людзей!”. З калектывам юных артыстаў мы выступалі на розных сцэнах, але сёння асабліва хвалююча.Сам я вельмі люблю фестываль-кірмаш “Дажынкі” за яркія фарбы, нязменную гасціннасць, добрую музыку і кухню. Будзе час – прагуляюся па гандлёвых радах, набуду што-небудзь для родных. Упэўнены, што дзеці таксама прывязуць дадому не толькі сувеніры, але і незабыўныя эмоцыі.
Марына Ажахоўская:
– Прыемна, што абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі” даўно стаў не толькі святам хлебаробаў і працаўнікоў сяла, але і цэнтрам адраджэння аўтэнтычных традыцый. Рада быць часцінкай гэтага руху. Сёння ўдзельнічаю ў секцыі “Бацькоўскі кут: пах хлеба”, у якой наш раён прадстаўляе традыцыйны хлеб Дзятлаўшчыны на заквасцы з дэгустацыяй, а таксама традыцыйнае печыва – птушачкі з цеста, якія выраблялі на свята Саракі ў аграгарадку Дварэц. Запрашаю ўсіх завітаць да нас у секцыю, паглядзець і пачаставацца.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся выхаванцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…
Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…
В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…
Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…
С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…
19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…