Абітурыентам-2024. Дзень з пракурорам

Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча з такой назвай прайшла ў пракуратуры Дзятлаўскага раёна ў рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Удзел у ёй прымалі педагогі і навучэнцы сярэдніх школ № 1, № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, Вензавецкай сярэдняй школы на чале з галоўным спецыялістам аддзела адукацыі райвыканкама Аленай Гарановіч.

Аб асаблівасцях і ўмовах паступлення на службу ў органы пракуратуры, праваабарончай дзейнасці, ролі пракуратуры ў забеспячэнні законнасці і правапарадку старшакласнікам расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Ён падкрэсліў, што абавязковым “пропускам” у прафесію для ўсіх жадаючых без выключэння з’яўляецца найперш законапаслухмяны лад жыцця і прынцыповая жыццёвая пазіцыя, затым грунтоўныя веды, старанне і жаданне развівацца ў гэтай сферы. Расказаў, што на пасаду пракурорскага работніка можа быць прызначаны грамадзянін Рэспублікі Беларусь з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, неабходнымі прафесійнымі і маральнымі якасцямі, які адпавядае патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам аб дзяржаўнай службе. А вось “перашкодаў” на шляху ў гэту прафесію нямала: ад адсутнасці грамадзянства або наяўнасці судзімасці да неадпаведнасці па стане здароўя або адмове ад праходжання спецыяльнай праверкі. Асобы, якія паступаюць на службу ў органы пракуратуры, павінны здаць кваліфікацыйны экзамен і прайсці стажыроўку.

Аб сваёй “дарозе” ў прафесію расказала супрацоўніца з самым “важкім” стажам – памочнік пракурора Ірына Забеліна, выпускніца юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая працуе ў пракуратуры Дзятлаўшчыны з 1992 года. Юнакам і дзяўчатам яна параіла ўпэўнена і настойліва ісці да сваіх мэтаў, калі жадаюць звязаць жыццё з органамі пракуратуры.

Паколькі сёлета Беларусь святкуе 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Віталій Юрго не абышоў увагай тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказаў аб расследаванні крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе, супрацьдзеянне экстрэмізму.

Каля інфармацыйнага кутка з фотаздымкамі былых пракурораў нашага раёна Віталій Станіслававіч узгадаў імёны людзей, якія ў розныя гады рабілі свой уклад у захаванне законнасці і справядлівасці.

 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago